30-гадовая маці васьмярых дзяцей, Наташа Харыс, чый смяротны дыягназ патолагаанатамы не маглі пацвердзіць тры гады, сапраўды памерла ад празмернага ўжывання напою «Кока-Кола», паведамляюць інфармагенцтвы.

Харыс штодня выпівала 10 літраў «Колы», што перавышае не толькі нормы разумнага, але і ў 11 разоў вышэй штодзённай нормы цукру. Блізкія Наташы адзначалі, што ў яе развілася сапраўдная залежнасць ад напою. Калі яна не піла «Колы», у яе пачыналася сапраўдная ломка. Патолагаанатамы падлічылі, што 10 літраў «Колы» роўныя кілаграма цукру і 970 міліграмам кафеіну. Такую норму Харыс падтрымлівала кожны дзень. Незадоўга да смерці ў жанчыны парушыўся сардэчны рытм і выпалі ўсе зубы.

Кампанія «Coca-Cola» адмаўляе якую-небудзь дачыненне да смерці Харыс, бо яны не могуць быць адказныя за здароўе спажыўцоў, якія ўжываюць прадукцыю ў празмернай колькасці. Калі б жанчына выпівала ў дзень па 10 літраў салодкай кавы, з ёй бы здарылася тое самае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?