«У мяне хата здымная горшая». Студэнты паказваюць у тыктоку свае інтэрнаты ў Мінску ВІДЭА

Беларускія студэнты паціху асвойваюць інтэрнаты, дзе ім давядзецца жыць у гэтым навучальным годзе, і публікуюць рум-туры ў тыктоку. На тое, каб паказаць свой пакой, вырашаюцца далёка не ўсе — збольшага ролікі публікуюць шчаслівыя жыхары сучасных мінскіх інтэрнатаў.

18.09.2023 / 16:20

Крыніцы: відэа студэнтаў у тыктоку

Інтэрнат БДЭУ №9 (Мінск, вул. Чурлёніса, 1)

Гэта наймаладзейшы з інтэрнатаў наргаса, будынак, які месціцца ў студэнцкай вёсцы ля станцыі метро «Пятроўшчына». Як там жывуць студэнты?

Адна з карыстальніц дэманструе ў тыктоку кватэру блочнага тыпу — дзве спальні, кожная з якіх разлічаная на два чалавекі, у пакоях ёсць шафа, пісьмовы стол і тумбачкі. Дзяўчына адзначае, што гэта невялікія пакоі, але ў кожным з іх ёсць новая мэбля.

@nitttkaaa #9общежитиебгэу #общага ♬ All Eyes On Me - Instrumental - Dj Belite

На два пакоі прадугледжаныя прыбіральня і ванная, сантэхніка выглядае чыстай і спраўнай. Таксама ў блоку ёсць свая кухня з плітой, духоўкай і вялікім халадзільнікам, ёсць і балкон, дзе ўжо стаіць сушылка для бялізны.

Каментатарам такі інтэрнат падабаецца. Праўда, яны нагадваюць, што большасць студэнцкіх інтэрнатаў усё-такі далёкія ад гэтых стандартаў:

«гэта адзінкавыя інтэрнаты, у астатніх па-старому»

«а цяпер зайдзіце ў нашу «абшчагу»

«капец у вас усё новае, у нас у «абшчазе» тут прусакі і ўчора разетка загарэлася з-за старой праводкі»

Інтэрнат МДЛУ №1 (Мінск, вул. Чурлёніса, 5)

Яшчэ адзін рум-тур ад студэнткі, якой дастаўся сучасны інтэрнат. Гаворка пра адзін з жылых будынкаў для навучэнцаў мінскага Лінгвістычнага ўніверсітэта, які знаходзіцца ў адным квартале з папярэднім інтэрнатам. Дарэчы, гэты ролік набраў у тыктоку 1,3 мільёна праглядаў!

@slivochhka Ответ пользователю @Alina румтур по общаге, новый дом #мглуминск #универ #общага ♬ оригинальный звук - Лиза Сливочкина

У відэа бачым душ з яркай пліткай і сушылкай для бялізны, невялічкую кухню з плітой, пісьмовы стол і шафу для адзення. Тумбачак не бачна, затое ёсць невялічкія шафы з адкрытымі паліцамі, дзе аўтарка рум-туру размясціла касметыку і асабістыя рэчы.

У каментарах пад ролікам актыўна захапляюцца інтэрнатам — маўляў, «у мяне хата здымная горшая».

Інтэрнат №8 БДПУ (Мінск, вул Чурлёніса, 3)

Студэнткі педагагічнага ўніверсітэта, якія выцягнулі шчаслівы білет з месцам у інтэрнаце ў студэнцкай вёсцы, атрымліваюць вялікую спальню на два чалавекі. Мэбля выглядае новай, а ложкі заўважна доўгія: высокаму чалавеку на іх мусіць быць камфортна спаць.

@saproneckaaa наши хоромы #общага #жизнь #студенческаядеревня #студенческаяжизнь #петровщина #бгму #бгпу #бгу #бгуфк #мглу ♬ оригинальный звук - Анастасия Сергеевна

У пакоі ёсць шафы для адзення і паліцы (закрытыя і адкрытыя), а таксама пісьмовыя сталы. Від з акна шыкоўны — пятнадцаты паверх!

У подпісы да роліку, які набраў 610 тысяч праглядаў, беларуска назвала інтэрнат «харомамі». Каментатары згодныя: 

«цэ шо, таймсквэр?»

«шо за люкс?»

«дзе людзі такія вну знаходзяць»

Адзін з каментатараў удакладняе, што ў блоку на два такія пакоі прыходзіцца прыбіральня, душавая і кухня.

Інтэрнат №7 БДУ (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 10а)

Адной са студэнтак філфака БДУ дасталася месца ў інтэрнаце ў цэнтры Мінска. Недалёка бары і кавярні Кастрычніцкай, да ВНУ таксама блізка, але якія тут жылыя ўмовы?

Студэнтка паказвае ў роліку невялічкую спальню на трох чалавек, дзе ўся вольная прастора застаўленая шафамі і тумбачкамі — застаецца толькі праход да акна.

@wworsee В инсте про студенческую жизнь #рекомендации #хочуврекомендации #минск #общага #универ #бгу #школа #новаяжизнь #новыйгород ♬ оригинальный звук - Boroda

Што да віду з акна, дзяўчына дэманструе стадыён, дзе гуляюць хлопцы-футбалісты. Гледзячы па роліку, такая панарама ёй цалкам падабаецца.

@wworsee В инсте про студенческую жизнь #рекомендации #хочуврекомендации #минск #общага #общежитие #универ #универсисет #гомель #новаяжизнь #новыйгород #футболисты #студенты #студентка #бгу ♬ оригинальный звук - Boroda

Але існуе ў гэтага інтэрната і значны мінус. У асобным роліку дзяўчына распавядае, што там ёсць прусакі.

Інтэрнат Мінскага радыётэхнічнага каледжа (Мінск, вул. Ламаносава, 7)

Навучэнцы аднаго з найлепшых каледжаў краіны, мінскага радыётэхнічнага, таксама маюць права на інтэрнат, але ж выглядае ён даволі сціпла.

@elena_baturo1 Обзор комнаты в общежитии #учеба #радиотехническийколледж #минск #общежитие ♬ Dusk Till Dawn - 颜妹

У пакоі на чатыры чалавекі ёсць вялікі халадзільнік, шафа, некалькі паліцаў і пісьмовых сталоў. Мэбля не новая, а адна з паліц нават трымаецца пры дапамозе чагосьці падобнага да ізастужкі.

Відэа пра інтэрнат, якое мы знайшлі, здымала, падобна, маці аднаго з навучэнцаў. У роліку яна кажа, што можна было б паклеіць у памяшканні шпалеры — і сапраўды, старыя белыя шпалеры, што там ёсць цяпер, было б добра абнавіць. На падлозе ў памяшканні лінолеум, на акне — бывалыя карункавыя фіранкі.

Чытайце таксама:

У атмасферным кутку Мінска зносяць старую забудову

Ад РНПЦ анкалогіі да раённага аддзела культуры. Куды беларусаў прымушаюць данаціць сілавікі

Шматдзетная маці просіць Лукашэнку вярнуць ёй дочак

Вера Белацаркоўская