Галоўны корпус БДТУ. Фота: Wikimedia Commons

Галоўны корпус БДТУ. Фота: Wikimedia Commons

У БДТУ на дадзены момант ёсць недабор па профілях «хімія/матэматыка» і «фізіка/матэматыка». Вакантныя бюджэтныя месцы:

  • «Тэхналогія шкла, керамікі і вяжучых матэрыялаў» — 26;
  • «Электрахімічныя вытворчасці» — 13;
  • «Вытворчасць матэрыялаў і прылад электронікі» — 17;
  • «Прамысловыя і камунальныя сістэмы водападрыхтоўкі і водаачысткі» — 15;
  • «Прынттэхналогіі» — 14;
  • «Тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцяў» — 16;
  • «Мехатронныя сістэмы і абсталяванне дрэваперапрацоўчых вытворчасцяў» — 3.

Неабходныя сертыфікаты ЦТ і (або) ЦЭ тут: фізіка/хімія — ад 20 балаў і вышэй; матэматыка — ад 10 балаў і вышэй; беларуская (руская) мова — 10 балаў і вышэй.

У БДПУ засталіся такія вакантныя бюджэтныя месцы:

  • «Фізіка-матэматычная адукацыя (матэматыка і інфарматыка)» — 12;
  • «Фізіка-матэматычная адукацыя (матэматыка і фізіка)» — 9;
  • «Фізіка-матэматычная адукацыя (фізіка і інфарматыка)» — 2.

Неабходныя сертыфікаты ЦТ і (або) ЦЭ тут: беларуская (руская) мова — 10 балаў і вышэй; фізіка — ад 10 балаў і вышэй; матэматыка — ад 20 балаў і вышэй.

Дакументы ад абітурыентаў у абедзвюх ВНУ прымаюць да 6 жніўня 2023 года.

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
18
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
1