Што прыгатаваць з бобу? Рэцэпты салату, супу і запяканкі

Бабы маюць выдатны смак і самі па сабе, прыпраўленыя ўсяго дробкай солі і невялікай колькасцю спецый. Але пакаштаваць іх у складзе іншых страў — таксама варта. Прапануем тры выдатныя рэцэпты з гэтай гароднінай у галоўнай ролі.

13.08.2023 / 08:56

Фота: Pixabay

Боб — вельмі смачная крыніца бялку і вітамінаў, малакаларыйная і пры гэтым сытная.

Калі вам не падабаецца пах боба падчас гатавання, дадайце ў ваду нейкае пахкае зелле: базілік, пятрушку, мяту або размарын.

А вось і некалькі рэцэптаў з бобам (апошні — запяканка — дакладна нікога не пакіне абыякавым):

Салата з бобам і курыцай

  1. Курыную грудку вымыць, абсушыць, пасаліць і паперчыць, вышмараваць аліўкавым алеем і абсмажыць на патэльні па 3-4 хвіліны з кожнага боку.
  2. У місцы змяшайце аліўкавы алей, цытрынавы сок, мёд, чабор і прыпраўце соллю і перцам.
  3. Адкладзіце ў халадзільнік на некалькі хвілін.
  4. На вялікую талерку выкладзіце салату, вараны боб, памідоры чэры, разрэзаныя напалову, і курыную грудку, нарэзаную доўгімі лустачкамі.
  5. Заліце салату прыгатаваным соусам.
  6. Падавайце з грэнкамі або запечанай бульбай.

 

Бабовы суп

 

  1. Боб варым «аль дэнтэ». Абіраем.
  2. Вымыйце, абярыце і нарэжце гародніну лустачкамі або кубікамі. Моркву пакінуць буйнымі кавалкамі.
  3. Разагрэйце ў каструлі масла і абсмажце ў ім цыбулю. Яна павінна стаць глазураваная і нават злёгку карычневая.
  4. Дадаць гародніну і трохі абсмажыць яе з цыбуляй.
  5. Дадайце 1,2 л вады, лаўровы ліст і духмяны перац. Давесці да кіпення і варыць на павольным агні пад вечкам каля 15 хвілін.
  6. Вылавіць моркву, духмяны перац і лаўровы ліст. Дадайце ¾ бобу, астатняе пакіньце для ўпрыгожвання. Давесці да кіпення і варыць 2—3 хвіліны.
  7. Затым размяшайце суп.
  8. Прыпраўце соллю, перцам і нарэзаным кропам.
  9. Суп падаюць гарачым. Пасыпце свежым кропам і ўпрыгожце нарэзаным бобам і нарэзанай морквай. Аўтары рэцэпта прапануюць не змешваець моркву з іншай гароднінай, таму што тады суп займее непрывабны колер, а вось морква, даданая ў канцы, — стане прыгожым элементам на талерцы.

 

Запяканка з макаронай, бобам і беконам

  1. Пасту адварыць паводле інструкцыі на ўпакоўцы «аль дэнтэ».
  2. Бекон нарэзаць кубікамі.
  3. Ачысціце сырыя бабы.
  4. Змяшайце макароны з сырам, бобам і спецыямі ў місцы.
  5. Выкласці ўсю гэтую справу ў гарачатрывалы посуд, заліць вяршкамі.
  6. Ставім у разагрэтую да 180 градусаў духоўку і выпякаем каля 10—15 хвілін.
  7. Па заканчэнні гэтага часу пакрыйце запяканку рэшткамі сыру і запякайце яшчэ 10 хвілін.

 

Чытайце яшчэ:

Што прыгатаваць? Фаршыраваныя кабачкі — сытнае і духмянае гарачае

Фасоля з ялавічынай — хуткі рэцэпт сытнай стравы

Чым харчуюцца беларусы і колькі гэта каштуе

 

Nashaniva.com