Baked Beans with Ground Beef

Фасоля з ялавічным фаршам. Фота: eatingwell.com

Вам спатрэбіцца:

  • 1 сталовая лыжка аліўкавага алею,
  • 1 сярэдняя цыбуліна, нарэзаная,
  • 450 г нятлустага ялавічнага фаршу (можна ўзяць таксама фарш з індычкі ці свіны),
  • 2 банкі белай кансерваванай фасолі, несалёнай, прамытай (можна ўзяць і сухую фасолю, але тады яе трэба напярэдадні замачыць на дзве гадзіны, а лепш — на ноч, і зварыць),
  • 1 шклянка вады,
  • ¾ шклянкі кетчупу,
  • ¼ шклянкі патакі (яе можна замяніць мёдам ці кляновым сіропам),
  • 1 чайная лыжка дыжонскай гарчыцы,
  • ½ чайнай лыжкі часночнага парашку,
  • ¼ чайнай лыжкі солі,
  • нарэзаная свежая зялёная цыбуля для ўпрыгожвання.

Як гатаваць:

  1. Нагрэйце алей у вялікай каструлі на сярэднім агні.
  2. Дадайце цыбулю і ялавічны фарш. Гатуйце, памешваючы і раздрабляючы ялавічыну драўлянай лыжкай, пакуль цыбуля не стане мяккай, а ялавічына не перастане быць ружовай — каля 5 хвілін.
  3. Пратушыце ялавічыну, асабліва калі яна не вельмі маладая.
  4. Дадайце фасолю, ваду, кетчуп, патаку (мёд), гарчыцу, часночны парашок і соль; давядзіце да кіпення.
  5. Паменшыце агонь да сярэдняга і гатуйце, памешваючы, пакуль сумесь не пачне бурліць і злёгку не загусцее — ад 5 да 8 хвілін.
  6. Па жаданні ўпрыгожце зялёнай цыбуляй.

Вам таксама можа быць цікава:

Чым харчуюцца беларусы і колькі гэта каштуе

Чаму чырвоная рыба ад «Санта Брэмар» часам бледна-ружовая 

Тэфтэлі пад сырам — проста і шалёна смачна

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1