Толькі праз тры месяцы ў Гомелі распачата крымінальная справа ў дачыненні старшага сяржанта атрада міліцыі асобага прызначэння палка патрульна-паставой службы УУС Гомельскага аблвыканкама.

Амапавец на асабістай аўтамашыне «Рэно» наехаў на вучня 1-й клясы спецыялізаванай школы-сада №27.

Сямігадовы хлопчык атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Следчы камітэт кваліфікаваў дзеянні сяржанта АМАПа паводле часткі 2 артыкула 317 крымінальнага кодэкса Беларусі — парушэнне правілаў дарожнага руху, якое прывяло з-за неасцярожнасці да смерці чалавека ці прынесла цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Служба інфармацыі Гомельскай ДАІ ў той дзень паведамляла пра розныя здарэнні, а наезд сяржанта АМАПу на першаклясьніка «не заўважыла».

У школе-садку №27 паведамілі, што пацярпелы першакласнік ужо наведвае заняткі, але дагэтуль ходзіць з кіёчкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?