У роліку сабака Дудлі збіраецца на працу, быццам ён -- мужчына сярэдніх гадоў. Ад сабакі героя роліка адрозніваюць толькі чалавечыя рукі, якія дапамагаюць яму зашпільваць кашулю, а ад чалавека -- выразная сабачая морда.

Відэа пра Дудлі студэнтка Чарлі Кілпатрык зняла для універсітэцкага курсу па сувязях з грамадскасцю,
адзначае тэхаская газета The Highlander.
У дзяўчыны быў выбар - завесці блог або зняць відэа, якое павінна было сабраць 1 000 праглядаў за паўтара месяца. За выкананне гэтай умовы студэнтам абяцалі паставіць залік.
Чарлі Кілпатрык атрымала тысячы праглядаў ўсяго за пару дзён, а цяпер яе відэа прагледзелі амаль 700 тысяч разоў.

Сюжэт паўтарахвіліннага роліка пра Дудлі просты: сабака прачынаецца па будзільніку, пазяхае, чалавечымі рукамі здымае з вачэй павязку. Потым тымі ж рукамі апранае кашулю, чысціць зубы, снедае. Пры гэтым на працягу ўсяго роліка цяжка зразумець, дзе знаходзіцца чалавек, чые рукі дапамагаюць сабаку прыводзіць сябе ў парадак. Ствараецца ўражанне, што далонямі кіруе сабака.

Студэнтка з універсітэта Тэхаса пільна сочыць за лёсам свайго твору.
Мяркуючы па яе акаўнце на YouTube, Кілпатрык кожнаму карыстальніку, які капіюе яе відэа пад сваім нікам, піша ліст з пагрозай паскардзіцца адміністратарам на парушэнне аўтарскіх правоў.

Дарэчы, з яе акаўнта можна здагадацца, адкуль у яе ўзялася ідэя стварэння роліка з Дудлі: сярод упадабаных Чарлі відэа ёсць адно, на якім сабака, падобны на яе гадаванца, бегае па хаце ў футболцы, уключае тэлевізар і варыць каву. Праўда, у гэтага сабакі няма чалавечых рук, і гледачу ён здаецца проста разумнай жывёлай, але не сабакачалавекам. У цэлым ролікаў, на якіх сабакі паводзяць сябе, як людзі, на YouTube даволі шмат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?