Пра гэта ў інтэрв’ю газеце «Рэспубліка» сказаў намеснік міністра працы Валерый Кавалькоў.

«Скажам так, усе выдатна разумеюць, што мы стаім перад неабходнасцю павышэння пенсійнага ўзросту, — сказаў Кавалькоў. — Дзейны ў рэспубліцы пенсійны ўзрост (55 гадоў для жанчын і 60 гадоў для мужчын) усталяваны яшчэ ў 1956 годзе. У той час на пенсію па старасці ішлі людзі, якія перажылі калектывізацыю, вайну, цяжкія пасляваенныя гады. Фізічныя і псіхалагічныя нагрузкі, якія выпалі на долю гэтых людзей, не маглі не адбіцца на стане іх здароўя, а такім чынам, і працаздольнасці. У той час такі пенсійны ўзрост быў апраўданы».

Паводле словаў Кавалькова, у сувязі са зменай умоваў і якасці жыцця вырасла яе працягласць і такі значны для пенсійнай сістэмы паказчык, як перыяд дажыцця — працягласць жыцця пасля дасягнення пенсійнага ўзросту.

«Усё гэта, а таксама дэмаграфічная сітуацыя, якая характарызуецца старэннем насельніцтва, падводзіць да неабходнасці павышэння пенсійнага ўзросту, — заявіў чыноўнік. — Аналагічная сітуацыя складваецца і ў Расіі, дзе таксама вядуць размовы пра неабходнасць прыняцця такога рашэння. Заўважце, нізкі пенсійны ўзрост (55 і 60 гадоў адпаведна для жанчын і мужчын) захаваўся толькі ў трох краінах былога СССР: Беларусі, Расіі і Узбекістане. На дадзеным этапе мы прапануем стымуляваць больш позні выхад грамадзян на пенсію праз усталяванне ўзрастальных „прэмій“ за кожны дадатковы год працы без пенсіі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?