Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі падчас галасавання 23 верасня 2012 г.

Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі падчас галасавання 23 верасня 2012 г.

Аляксандр Лукашэнка лічыць глупствам размовы, што ён рыхтуе свайго малодшага сына Мікалая да прэзідэнцтва. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю брытанскім СМІ: газеце «Індэпэндэнт» і тэлеканалу Бі-Бі-Сі.

«Клянуся, што я ніколі, ніколі пра гэта нават не думаў! Гэта глупства поўнае!

У нас прэзідэнтам Беларусі можа стаць чалавек у 35 гадоў, як мінімум. Яму споўнілася 8. Так што, вы хочаце сказаць, што я яшчэ буду 30 гадоў прэзідэнтам, для таго каб перадаць гэтую ўладу дзіцяці?» — заўважыў Лукашэнка.

«Крый мяне Божа быць, па-першае, прэзідэнтам у такім узросце, па-другое, каб мой малы ў перспектыве стаў прэзідэнтам, — дадаў Аляксандр Лукашэнка. — Гэта я вам абсалютна шчыра кажу».

«Гэта зноў жа спараджэнне вось гэтай тэорыі нашых адмарожаных, інакш іх не назавеш, каб запалохаць людзей:

«А-а, вось сям’я, па спадчыне перадасць гэтую ўладу і гэтак далей «Я вам яшчэ раз кажу:. Мае дзеці наеліся майго прэзідэнцтва. І калі б вы ведалі, як я працую і што я атрымаў ад гэтага прэзідэнцтва, вы б са мной пагадзіліся «, — падкрэсліў ён
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?