Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ, на 159-м км аўтадарогі Віцебск — Гомель — мяжа Украіны ў вёсцы Андрэеўшчына Аршанскага раёна ў 12.25 82-гадовы веласіпедыст, жыхар Оршы, пры выездзе з другараднай дарогі сутыкнуўся з аўтамабілем «МАЗ» (ударыўся ў сярэдзіну бакавой часткі аўтамабіля), які рухаўся па галоўнай.

У выніку раварыст з цялеснымі пашкоджаннямі быў шпіталізаваны ў аршанскую бальніцу, дзе праз паўтары гадзіны памёр.

За дзевяць месяцаў на дарогах краіны па віне раварыстаў учынена 113 ДТЗ, у якіх 22 чалавекі загінулі і 93 атрымалі траўмы. Найбольшая колькасць такіх ДТЗ адбылася ў Гомельскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?