Кніга складаецца з раздзелаў: «Сэксуальныя адносіны», «Што робяць дарослыя, калі займаюцца каханнем», «Займацца каханнем і зачаць дзіця — гэта адно і тое ж», «Сперматазоід», «Ад яйка да эмбрыёна», «Гомасэксуалізм», «Каханне з самім сабой». Пры гэтым бацькі дадаюць да гэтага спісу яшчэ тэму педафіліі і згвалтаванняў.

Аднак пісьменніца, якая зладзіла дзіцячую «сэксуальную рэвалюцыю», заявіла, што выпусціла кнігу, дзе не бачыць нічога крымінальнага.
«Сэксуальныя адносіны — гэта не толькі полавы акт. Гэта петынг, гэта абдымкі, гэта пацалункі», — сказала Фадзеева, прызнаўшыся, аднак, што сама ў юнацтве абышлася без такога дапаможніка: «Мне было ўжо 18 гадоў, і я не ведала большай часткі інфармацыі, пра якую я напісала».

Неўзабаве пасля пачатку скандалу рэшткі накладу кнігі было вырашана знішчыць. А выдавецтва «АСТ», якое выпусціла эратычную кніжку, ужо прызналася, што пагарачылася. «Кіраўніцтва выдавецтва ў адпаведнасці з новым федэральным законам прыняло рашэнне спыніць дадрукоўку кнігі Валерыі Фадзеевай „Як сталее маё цела“, выпушчанай у 2011 годзе. Таксама з этычных меркаванняў мы вырашылі адклікаць з крамаў і знішчыць рэшткі накладу», — патлумачыла прадстаўнік кампаніі Святлана Сакалова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?