Грамадзяне суседніх краін прыязджаюць у Літву не толькі на адпачынак, але і падлячыцца. Не рэдкасць, калі ў Літву прыязджаюць жанчыны з Расіі і Беларусі, якія ў самы адказны момант у сваім жыцці — нараджэнне дзіцяці — аддаюць перавагу літоўскім клінікам.

Паводле прагнозаў, у 2022 г. медыцынскі турызм стане ў Літве адным з самых папулярных, што дасць магчымасць сектару зарабіць да 100 млн даляраў у год. Чакаецца, што да таго часу ў краіну атрымаецца прыцягнуць не толькі жыхароў суседніх, але і далёкіх краін.

Паводле падлікаў, лячыцца ў Літве ў 3–5 разоў танней, чым у заходніх краінах.

Як сцвярджаюць спецыялісты, у Літву прыязджаюць як па самы звычайны прафілактычны агляд і вакцынацыю, так і па складанае хірургічнае лячэнне і хіміятэрапію пры анкалагічных захворваннях. Як дзяржаўныя бальніцы, так і прыватныя клінікі і цэнтры імкнуцца прыцягнуць увагу пацыентаў з-за мяжы — Еўропы і краін СНД.

Паслугамі па дапамозе падчас родаў ужо цяпер цікавяцца жыхаркі суседніх краін.

«На гэтым этапе нашымі паслугамі цікавяцца не толькі жыхаркі Літвы, але і кліенткі з краін СНД — Расіі і Беларусі, асабліва жыхаркі бліжэйшых гарадоў — Мінска, Гродна, Калінінграда, Масквы, Санкт-Пецярбурга. Цешыць, вядома, і тое, што апошнія некалькі месяцаў цікавасць на гэтыя паслугі расце і пацыентак ўсё более», — кажа кіраўнік продажаў Балтыйскай амерыканскай тэрапеўтычнай хірургічнай клінікі Алена Славінскене.

Паводле яе слоў, пацыентак у Літву прыцягвае ў першую чаргу прафесіяналізм спецыялістаў, камфорт, а таксама кошт паслуг, які прыкметна ніжэйшы, чым у Швейцарыі і ў ЗША.

«Прыцягвае ў Літву і веданне расейскай мовы, гэта дае свабоду камунікацыі паміж пацыентам і лекарам, а гэта вельмі важна.
У параўнанні з 2011 годам, колькасць пацыентак з краін СНД павялічылася амаль на 50%, гэта вынік працы лекараў і водгукаў пацыентаў, а таксама распаўсюд інфармацыі пра паслугі на тэрыторыі гэтых краін», — сказала Славінскене.

Як адзначаюць у Віленскім радзільным доме, за шэсць месяцаў гэтага года паслугамі клінікі скарысталіся 5 грамадзянак краін, якія не ўваходзяць у Еўрапейскі Саюз.

«З шасці іншаземак па дзве былі з Расіі і Беларусі, адна ўкраінка. А матывы ў іх простыя — звычайна ў іх тут сваякі, бацькі. Гэтыя жанчыны былі задаволеныя узроўнем і цэнамі на паслугі «, — сказала дырэктар установы Карнэлія Мачулене.

Паводле яе слоў, роды іншаземкам у клініцы абыходзяцца ў 1500 літаў (435 еўра), калі яны праходзяць з ускладненнямі, то цана вырасце — да 2000 літаў (578 еўра).
«Гэта звязана з тым, што кошт на паслугі грамадзянкам Літвы аплачваецца з Фонду абавязковага страхавання здароўя, а грамадзяне замежных краін плацяць за паслугі самастойна».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?