Кампанія «ЛАДЭ» адкрыла ў Мінску новы аперацыйны блок і стацыянар дзённага знаходжання.

Як паведаміла на адкрыцці 12 ліпеня намеснік загадчыка медцэнтра Веста Каралёнак, у аперблоку абсталяваныя тры аперацыйныя залы і столькі ж палат на шэсць чалавек. Плануецца, што падраздзяленне будзе не толькі аказваць паслугі грамадзянам Беларусі, але і «актыўна займацца медыцынскім турызмам, што дазволіць цэнтру ўнесці пасільную дапамогу ў рэалізацыю праграмы па экспарце медыцынскіх паслуг». Паводле слоў Каралёнак, цэны для замежных грамадзян будуць вышэйшыя, чым для беларускіх.

У аперблоку будуць праводзіцца гінекалагічныя, практалагічныя, а таксама пластычныя аперацыі. Цяпер завяршаецца работа па запуску ў цэнтры працэдуры ЭКА.
Каралёнак адзначыла, што ў сувязі з павелічэннем бясплодных пар у Беларусі і ў краінах Еўропы «ЭКА будзе дастаткова запатрабаваным як у беларускіх, так і ў замежных грамадзян».

Медыцынскі цэнтр «ЛАДЭ» працуе з 1992 года. Штомесяц у цэнтр, які налічвае больш чым 500 супрацоўнікаў, звяртаецца каля 20 тыс. грамадзян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?