Сярод пасажыраў, якія не змаглі 26 сакавіка своечасова вылецець у Маскву, былі члены беларускай парламенцкай дэлегацыі. У Мінскім аэрапорце яны вымушаны былі затрымацца на чатыры гадзіны,
паведаміў 26 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік генеральнага дырэктара нацыянальнай авіяцыйнай кампаніі «Белавія» Ігар Чаргінец.

У Маскве беларускія парламентарыі павінны зрабіць перасадку па дарозе ў Алматы, дзе 27 сакавіка пройдзе пасяджэнне Савета Міжпарламенцкай асамблеі (МПА) дзяржаў — удзельніц СНД, прысвечанае 20-годдзю арганізацыі. Узначальвае парламенцкую дэлегацыю намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі.

Паводле інфармацыі прэс-службы Палаты прадстаўнікоў, у парадак дня пасяджэння Савета МПА СНД уключаны пытанні ўдзелу ў назіранні за выбарамі ў Казахстане і Расіі. Будуць таксама паведзены вынікі дзейнасці МПА СНД у 2011 годзе, разгледжаны пытанні аб генеральным сакратары Савета МПА СНД, а таксама ўдакладнены план працы арганізацыі на 2012 год.

У рамках мерапрыемства запланаваны двухбаковыя сустрэчы кіраўнікоў парламенцкіх дэлегацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?