Калі паспрабаваць паразважаць, якую мінулагоднюю кнігу можна было б яшчэ ўключыць у
Прачытаўшы новую кнігу пісьменніка, разумееш, чаму аўтар назваў яе «Выспы».Выспы — гэта тыя мясціны, сярод неспрыяльнага, а нават часам і варожага атачэння, дзе пісьменніку было добра і ўтульна. Гэта не толькі нейкія канкрэтныя тэрыторыі, але і ўспаміны, думкі, мары, мова, краіны, людзі.
У эсэ «Выспа Міжрэчча» аўтар піша пра сваю малую радзіму — вёску, раку, тамтэйшых людзей, пра тыя змены, якія адбыліся там апошнім часам. Прачытаўшы, разумееш, на якім матэрыяле напісана славутая аповесць «Удог» — на гісторыі заняпаду некалі славутых паўночнабеларускіх мясцінаў. Пра знішчэнне мясцовых помнікаў архітэктуры, з цэглы якіх будаваліся склепы і іншыя прысядзібныя пабудовы. Пра пілаванне старых таполяў і дубоў. Пра шкодніцтвы нават для невялікай рачулкі. Пісьменнік піша, што «імпэт да руйнавання помнікаў старасветчыны ў мірны час не прыходзіць знянацку. Ён узнікае спакваля на грунце аслаблення імунітэту да дзікунства, грамадскай абыякавасці…»
Яшчэ адна выспа, у якой было добра і ўтульна аўтару — мова памежнага з Латвіяй Мёрскага краю.Мова, якую ён чуў у дзяцінстве, з яе дыялектнымі асаблівасцямі, разнастайнасцямі і дзіўнай насычанасцю саркастызмаў. Пісьменнік згадвае, што падчас яго дзяцінства размаўяць у роднай вёсцы ці то
Але бадай самым моцным эсэ ў гэтай кнізе з’яўляецца «Сволач паводле Брэма». Аўтар піша пра прыроду існавання, памнажэння і пашырэння сволачы, пра іх плоднасць, мімікрыю і разнастайнасць, пра іх зацятую прыхільнасць да адной мовы — мовы хамства. Сканчваецца эсэ аптымістычна, маўляў, часам і сволач патрэбна, бо інакш «адкуль бралі б мы крытэрыі ацэнкі вартасцяў».
Чытаць прозу Франца Сіўко — няпросты занятак. Але бадай менавіта гэты беларускі празаік можа пісаць пра такія падставовыя рэчы — як сумленне, годнасць, праўда і не выклікаць пачуцця зануднага маралізатарства і шаблоннага думніцтва, што сёння, у нашыя сумныя часы бязвер’я і беспрасветнасці, выглядае надзвычайным цудам.