У Заводскае РУУС звярнулася 28-гадовая мінчанка, заявіўшы, што з яе кватэры на Партызанскім праспекце скралі ванну.

Зламыснікі скарысталіся незачыненымі дзвярыма і адсутнасцю гаспадыні. Пранікшы ў кватэру, яны з шумам і грукатам прыняліся дэмантаваць ванну.

На пытанні суседзяў адказвалі ўпэўнена і проста: у кватэры пачынаецца рамонт. Адна з суседак «рамонтнікам» нават у дапамогу дала кувалду.

Дэмантаж ванны заняў некалькі гадзін: доўга правалэндаліся з трубамі. Затым ванну знеслі з чацвёртага паверху, пасля чаго наўпрост накіраваліся ў бліжэйшы пункт прыёму металалому. Атрыманыя сорак тысяч рублёў адразу прапілі.

Зараз раней неаднаразова судзімыя за маёмасныя злачынствы падазраваныя даюць паказанні ў міліцыі. Распачата крымінальная справа, ім пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?