«Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначаецца штогод 1 чэрвеня. Гэты дзень нагадвае пра неабходнасць падтрымання ўмоваў для шчаслівага і бяспечнага дзяцінства кожнага дзіцяці. Цягам вось ужо чатырох гадоў напярэдадні гэтага дня стартуе акцыя для дзяцей палітвязняў. Штораз мы нагадваем грамадскасці, з якімі выклікамі і цяжкасцямі сутыкаюцца сем’і палітвязняў з дзецьмі. У многіх сем’ях сродкаў хапае толькі на тое, каб закрыць базавыя патрэбы.

За ўсю гісторыю дзіцячых акцый на сайце фонду «Байсол» было падтрымана больш за 1600 заявак», — кажуць арганізатары.

Па выніках акцыі на кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачаная дапамога 100 еўра. Пакуль заяўленая сума — 20 000 еўра. Заяўкі будуць прымацца па 19 мая ўключна.

Каб атрымаць дапамогу, трэба запоўніць форму.

Дапамагчы дзецям палітвязняў

label.reaction.like
3
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
1
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
1