Родны горад Муамара Кадафі Сірт перайшоў у рукі паўстанцаў,
паведамляе ў панядзелак Reuters са спасылкай на іх афіцыйнага прадстаўніка.

Інфармагенцтва адзначае, што не можа пацвердзіць гэтую інфармацыю з незалежнай крыніцы.

Яшчэ днём раней паведамлялася, што кааліцыя супраць Кадафі абрынула на пазіцыі верных яму сілаў у самім Сірце і яго наваколлі авіяўдар.

Тым часам у інтэрв’ю «Бі-Бі-Сі»прэс-сакратар лівійскага ўрада Муса Ібрагім заявіў, што дзеянні НАТО, якое абвясціла ў нядзелю аб рашэнні ўзяць на сябе адказнасць за правядзенне ваеннай аперацыі ў Лівіі, парушае мандат ААН аб абароне мірных жыхароў.

Па яго словах, кааліцыя спрабуе «паставіць Лівію на калені».

Ібрагім адзначыў, што, па меркаванні ўладаў краіны, мэта паветраных налётаў, што працягваюцца без неабходнасці, — паслабленне перагаворных пазіцый лівійскага ўрада.

Міністэрства аховы здароўя Лівіі ў пятніцу вечарам заявіла, што за чатыры дні авіяналётаў кааліцыі загінулі 114 чалавек.

У суботу тэлекампанія CNN паведаміла, што

прадстаўнікі рэжыму Кадафі арганізавалі пахаванне ахвяраў авіяабстрэлу кааліцыі, аднак на цырымоніі не было сваякоў загінулых, а адна з трунаў пры ўскрыцці аказалася пустой.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?