У Расіі не сціхаюць жарсці вакол перайменавання міліцыі ў паліцыю.
Акцёр Сяргей Селін, вядомы шырокай публіцы дзякуючы сваёй ролі аператыўніка Дукаліса ў серыяле «Мянты», рэзка раскрытыкаваў супрацоўнікаў расійскай міліцыі ў інтэрв’ю «Комсомольской правде».

«Вулічная міліцыя ў гарадах краіны — гэта сінюшныя хлопцы. Я не кажу пра ўсю міліцыю. ёсць міліцыянеры, якія сумленна і шчыра служаць сваёй краіне. Перайменаванне — гэта не гульня, а, спадзяюся, рэальнае жаданне хоць нешта зрабіць. Зрушыць з мёртвай кропкі», — цытуе акцёра газета.

«Пакуль слова «міліцыянер» мяне больш грэе, чым «мент» і «паліцэйскі». Я не ведаю, ці будзе нас усіх грэць слова «паліцэйскі». За словам «міліцыянер» таілася нейкая абарона… Мне здаецца, «жандары» больш адпавядаюць сучаснаму стану нашага грамадства «, — кажа улюбёнец публікі.

«Хай не крыўдзяцца на мяне гэтыя хлопцы ў бруднай форме з васьмю класамі адукацыі з вулічнай міліцыі, але ці правільна будзе звяртацца да іх «гаспадзін паліцэйскі»? Напэўна, тыя, хто хоча быць «гаспадзінам», павінен падцягвацца пад той узровень, калі знешні выгляд і ўнутранае ўтрыманне будуць адпавядаць «, — цытуе яго выданне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?