Моцны вецер стаў прычынай адключэння электразабеспячэння ў шэрагу населеных пунктаў Гомельскай вобласці. Паводле даных абласнога гідраметэацэнтра, максімальнае значэнне ветру ноччу 6 лютага склала 15—20 метраў за секунду, парывамі да 25—28 м/с.

У выніку парываў моцнага ветру ў пяці раёнах Гомельскай вобласці пацярпелі 15 населеных пунктаў: былі пашкоджаныя пяць жылых дамоў, адзін адміністрацыйны будынак, 34 сельскагаспадарчыя пабудовы.

Акрамя таго, былі абясточаныя 313 трансфарматарных падстанцый, парушана электразабеспячэнне 73 населеных пунктаў, трох бальніц, дзвюх школ, 13 сельскагаспадарчых будынкаў, пашкоджана 0,83 км ліній электраперадачы. Электразабеспячэнне практычна ўсюды адноўлена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?