Да берагоў Аўстраліі наблізіўся магутны цыклон «Ясі», памерам амаль як палова самога кантынета. Чакаецца, што ўвечары 2 лютага ён дасягне першага горада Кэрнс на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы, паведамляе Associated Press са спасылкай на метэаралагічную службу Аўстраліі.

З дапамогай ваенных у горадзе праходзіць эвакуацыя. Чакаецца, што ўзровень мора падымецца на 2 метры і выпадзе 1 метр ападкаў, а хуткасць ветру дасягне 250 кіламетраў за гадзіну.

Па папярэдніх разліках, цыклон пройдзе праз поўнач краіны і не закране тэрыторыі, што пацярпелі падчас студзеньскіх паводак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?