17 чэрвеня быў напісаны 25-тысячны артыкул у беларускай вікіпедыі класічным правапісам.

Беларусы маюць дзве версіі інтэрнэт-энцыклапедыі Вікіпедыя: адну акадэмічным, а другую — класічным правапісам.

За год вікі на тарашкевіцы павялічылася роўна на 5000 новых артыкулаў. 17 чэрвеня 2009 з’явіўся 20-тысячны артыкул. Роўна праз год — 25-тысячны.

Па колькасці артыкулаў яна займае 67-е месца сярод іншых моваў (летась яна была 65-ю).

Вікіпедыя школьным правапісам 16 траўня перакрочыла 20 000-ю мяжу і на сёння мае 20 427 артыкулаў і 73-е месца. (Статыстыку энцыклапедый на розных мовах у вікі можна зірнуць тут.) І тую, і другую Вікіпедыі твораць энтузіясты.

Ад пачатку заснавання 12 жніўня 2004 артыкулы ў сусветнай энцыклапедыі пісаліся разам абодвума правапісамі. Але ад 2007 усе артыкулы класічным правапісам былі аддзеленыя ў асобны праект з ініцыятывы энтузіястаў стварэння Вікіпедыі акадэмічным правапісам.

Вікіпедыя наркамаўкай вырвалася была наперад па колькасці артыкулаў, але запал яе стваральнікаў недзе праз год згас, і з восені 2008 вікіпедыя класічным правапісам перагнала яе.

Wikipedia.org — гэта вольная энцыклапедыя. Узяць удзел у яе стварэнні можна кожны ахвотны, прытрымліваючыся пэўных правілаў і аўтарскага права.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?