Тры дні будзе доўжыцца ІІ Фэст моладзевай журналістыкі «Твой стыль», арганізаваны грамадскімі аб’яднаннямі «Беларуская асацыяцыя журналістаў» і «Цэнтр «Трэці Сектар».

Мерапрыемства распачнецца 21 мая. У праграме запланаваны майстар‑класы ад вядомых беларускіх журналістаў, прэзентацыі моладзевых інфармацыйных праектаў, выстава рэпартажных фота гродзенскіх аўтараў і вынікаў конкурса «Прэс‑фота Беларусі 2010». Апрача гэтага арганізатары прапануюць багатую культурніцкую праграму: хэнд‑мэйд выстава «У Тваім Стылі», канцэрт гуртоў «Босае сонца», «ZnaROCK», «Пётр Клюеў Бэнд», рэпера Vinsent, ірландскія танцы.

Паглядзець поўную праграму Фэсту і падаць заяўку на ўдзел у майстрах‑класах можна на сайце «Твой Стыль».

Першы Фестываль моладзевай журналістыкі «Твой стыль» адбыўся ў траўні 2007 года. Удзел у ім бралі больш за 150 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?