Плануецца, што ў маі 2012 года на Заслаўскім вадасховішчы пад Мінскам адкрыецца Цэнтр паруснага спорту, які будзе адпавядаць усім сусветным патрабаванням.

Пра гэта 12 мая паведаміў журналістам старшыня федэрацыі, кіраўнік пагранведамства Беларусі Ігар Рачкоўскі.

Паводле яго слоў, у адпаведнасці з даручэннем прэзідэнта ў 2010 годзе будзе падрыхтавана праектна‑каштарысная дакументацыя будаўніцтва, у 2011 годзе пачнуцца работы. Іх кошт ацэньваецца ў 3—5 млн. еўра. Інвестыцыйны праект ужо падрыхтаваны. Цэнтр будзе пабудаваны на базе дзейнай дзіцяча‑юнацкай школы. На гэтай пляцоўцы размесцяцца як сама школа, так і офіс Беларускай федэрацыі паруснага спорту, ангары для суднаў, гатэль для спартсменаў і шэраг іншых аб’ектаў.

За ўзор пры будаўніцтве Цэнтра паруснага спорту ўзяты адзін з элітных яхт‑клубаў у Падмаскоўі, сказаў Ігар Рачкоўскі.

Ён паведаміў, што ў найбліжэйшых планах федэрацыі таксама рэканструкцыя Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі, які знаходзіцца на Заслаўскім вадасховішчы і будаўніцтва Школы паруснага спорту ў Гродне.

Ігар Рачкоўскі падкрэсліў, што на ўсе гэтыя работы не плануецца прыцягваць бюджэтныя сродкі. Паводле яго слоў, федэрацыя сама мае намер заняцца гаспадарчай дзейнасцю і зарабляць сродкі. Яна таксама разлічвае на свайго генеральнага спонсара СТАА «Дыяніс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?