Справы па ч. 1 і 2 арт. 205 КК (крадзеж) распачаты УУС Савецкага раёна Мінска ў дачыненні да 20‑гадовага жыхара сталіцы.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, малады чалавек, раней судзімы за крадзяжы і хуліганства, затрыманы за серыю крадзяжоў асабістай маёмасці з падсобных памяшканняў, кабінетаў розных арганізацый і магазінаў. Зараз яму інкрымінуецца 11 злачынных эпізодаў на тэрыторыі Савецкага раёна.

Выпадкі такіх крадзяжоў узмацніліся з канца 2009 года. Зламыснік свабодна пранікаў у памяшканні, якія яму прыглянуліся,

і прысвойваў сабе ўсё, што было ў жаночых сумачках: грошы і мабільныя тэлефоны.

Зараз малады чалавек знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе за ўчыненне аналагічных крадзяжоў у іншым раёне сталіцы.

Разглядаецца пытанне пра аб’яднанне двух крымінальных спраў у адну — па ч. 3 арт. 205 (крадзеж, учынены ў буйным памеры). Максімальнае пакаранне за такое злачынства — 7 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?