У беларускай сталіцы для барацьбы з галалёдам замест тэхнічнай солі на ходніках, пешаходных зонах ды ганках будынкаў цяпер будзе выкарыстоўвацца кухонная соль.

Пра гэта ў чацвер на прэс-канферэнцыі паведаміла журналістам намеснік гендырэктара ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Галіна Гілевіч.

Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка падчас антыгалалёдных кампаній традыцыйна выкарыстоўвае пясчана-саляную сумесь. На 100 кв.м неабходна 53 кг сумесі, у якой солі ўтрымліваецца 1,5-2 кг.

«Лішкаў сумесяў з тэхнічнай соллю ў нас няма», — падкрэсліла Галіна Гілевіч. Яна таксама адзначыла, што жыллёвая гаспадарка Мінска гатова да правядзення антыгалалёднай кампаніі паводле новых правілаў.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі забараніла выкарыстанне вадкага хлорыстага кальцыю і тэхнічнай солі ў якасці супрацьгалалёдных сродкаў на ходніках і ў пешаходных зонах.

Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Міністэрства аховы здароўя №143, якое ўступіць у сілу 22 студзеня 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?