«Сёння я пабываў там: частка поля разарана. Па другой частцы поля раскіданы кучы гною і бачна, што на полі правялі хімічную апрацоўку», — сказаў абаронца дзікай прыроды. 

Ён абвінаваціў кіраўніцтва мясцовага ААТ «Сейлавічы» ў «наўмысным знішчэнні рэдкіх жывёл». 

Шокала сцвярджае, што начальства сельгаспрадпрыемства «выдатна дасведчана аб прысутнасці на яго землях рэдкіх для нашай краіны звяркоў».

 

Біёлаг лічыць, што «ўказанне пратруціць хіміяй і ўгнаіць поле з калоніяй байбакоў, а, значыць, знішчыць жывёл, было дадзена наўмысна». 

Шокала адзначыў, што «два гады таму ўжо давалася каманда разараць поле побач, дзе размяшчалася малая калонія звярка». 

«Матывацыя простая — няма сусліка, няма праблем. Зямлі ж зусім не хапае для вырошчвання травы для гаспадаркі. У маёй галаве проста не ўкладваецца, чаму і навошта трэба было знішчаць жывёл? Бо калі гаспадарцы так важны гэты кавалак зямлі, паведамілі б! Сусліка можна было адлавіць і перасяліць у калонію, якая знаходзіцца побач. Але ж не — частку ўжо знішчылі і рыхтуюць да знішчыць калонію цалкам», — сказаў Шокала. 

«Застанецца, па вялікім рахунку, толькі адна — юшавіцкая (не ў лік амаль зніклая ў вёсцы Цыгельня, дзе другі год няма маладога пакалення) калонія суслікаў. Мала таго, навісла пагроза і над апошняй калоніяй. Кажуць пра планы перазалужвання з падсяваннем люцэрны. Гэта цалкам загубіць увесь від. У Беларусі зусім хутка больш не будзе суслікаў», — канстатаваў біёлаг.

Чытайце таксама:

Што будзе, калі вас раптам укусіць здаравенны павук, які бегаў па вуліцах Магілёва?

З наступнага года забароняць браць сабак у краму. Нават шпіцаў?

У Чарнобыльскай зоне з'явіўся новы драпежнік

Клас
4
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
24
Абуральна
70