Акрамя гэтага, жывёлам-кампаньёнам будзе закрыты ўваход у арганізацыі аховы здароўя і адукацыі, фізкультурна-спартыўныя збудаванні, а таксама на аб'екты культурнай інфраструктуры. Закон «Аб адказным абыходжанні з жывёламі», які распрацоўвала дэпутатка Марыя Васілевіч, пачне працаваць у наступным годзе.

Раней кожная крама мела магчымасць самастойна вырашыць, ці рады ў ёй наведвальнікам з хатнімі гадаванцамі. Напрыклад, крамы адной буйной гандлёвай сеткі вешалі на ўваходзе шыльды, што дазваляюць уваход з сабакамі, калі гаспадар трымае яго на руках.

Блогерка з Гродна апублікавала відэа, у якім яе кавалер-кінг-чарльз-спаніэль Асоль стаіць у цялежцы ў магазіне, і задала пытанне беларусам, што яны думаюць наконт забароны сабак у аб'ектах гандлю.

@moiseichik

Как вы к этому относитесь?

♬ home - sped up + reverb - pearl & fast forward >> & Tazzy

Трэба адзначыць, што шмат каго навіна парадавала.

«У мяне алергія на поўсць. Магу я хоць у гастраноме пабыць без вашых улюбёнцаў? Я таксама люблю хвосцікаў — на адлегласці!»

«Яшчэ б з каровамі і свіннямі прыходзілі б, крама для людзей».

«Для аматараў цягаць сабак у краму. Знаёмы працуе піцэрам у сеткавай краме. Аднойчы да яго прыйшла мадам з сабакам на руках. Там стаяў заказ іншых людзей і сабака туды пысай улез і з'еў каўбасу. Яны падышлі, сябар растлумачыў сітуацыю, яны не захацелі мяняць, забралі гэтую, не пагрэбавалі. А мадам гэтая яшчэ і абуралася, што яе адчыталі за паводзіны сабакі. Няма чаго сабакам рабіць у краме, як уладальнік сабакі кажу. Вы не заўсёды можаце ўсачыць, куды яны палезуць, а праблемы потым у персаналу».

Нямала і сабачнікаў, якія не бачаць сэнсу браць хатняга гадаванца ў краму.

«Падтрымліваю. А то чаму са стафам нельга, а ім з усякімі пробнікамі (маленькімі сабакамі. — «НН») можна. Толькі зараз трэба абсталяваць месцы «для захоўвання сабак».

Але ж, зразумела, абураных законам таксама хапае: «Сабакі больш стэрыльныя, чым многія людзі!», «Заўсёды бяру свайго сабаку ў краму (маленькую), і пляваць, хто што скажа і падумае, цяпер няма веры людзям. Пакінеш на вуліцы, тут жа могуць і забраць».

Нехта абураецца і кажа, што замест забароны можна было б стварыць умовы для сабачнікаў, каб яны нікога не раздражнялі — напрыклад, зрабіць асобныя цялежкі, куды дазволена будзе садзіць сабаку. Ёсць і больш радыкальныя прапановы: «Калі ёсць забарона браць сабак у краму, няхай выдадуць указ, што ахова крамы нясе адказнасць, калі сабаку ўкрадуць каля яго. Або як для дзяцей — зрабіць пакой чакання гаспадароў, дзе за імі будуць глядзець».

Ідэя пакідаць гадаванца каля крамы падабаецца далёка не кожнаму: «Дзіця вы таксама пакінеце ў вазочку каля крамы?» Людзі пішуць, што сабака можа хвалявацца, калі гаспадар пакіне яго аднаго, што побач могуць быць іншыя агрэсіўныя жывёлы.

І па адвечнай беларускай традыцыі пачалі параўноўваць сабак з дзецьмі: «Лепш падпісаць закон аб забароне ўваходу ў магазін з каляскамі і не больш за адно дзіця на сям'ю, ад гэтых мам з дзецьмі куды больш праблем, чым ад сабачак».

Дарэчы, чытаючы каментарыі, можна скласці спіс тых, каго беларусы не хочуць бачыць у крамах: «Лепш забарону б на неадэкватных пакупнікоў увялі, кажу як прадавец». — «І на такіх самых прадаўцоў». Яшчэ каментатарам не падабаюцца тыя, хто злоўжывае парфумай, і тыя, хто дрэнна пахне, аматары гучна размаўляць па тэлефоне, нецвярозыя.

Найбольш пільны з каментатараў вырашыў удакладніць, ці не прадугледзелі ў законе выключэнняў для асобных парод: «Закон для ўсіх аднолькавы? Для шпіцаў таксама?».

Чытайце таксама:

Лукашэнка падпісаў закон «Аб адказным абыходжанні з жывёламі»

«Для кагосьці гэта свята». Беларусы абмяркоўваюць закон Марыі Васілевіч 

«Шкадую, што не зрабіла гэтага раней». Жанчына стварыла душэўны сямейны бізнэс, гадуючы мілых жывёл

Клас
7
Панылы сорам
8
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3