Здымак ілюстрацыйны

Здымак ілюстрацыйны

Дазвол распаўсюджваецца на аднакватэрныя і шматкватэрныя блакаваныя жылыя дамы, якія ўзводзяцца з прыцягненнем бюджэтных сродкаў. Згодна з дакументам, гаворка ідзе пра работы, якія «былі перанесеныя на спрыяльны перыяд іх выканання».

Пры перадачы дома ў эксплуатацыю забудоўшчык павінен паказаць кошт работ, якія яшчэ трэба будзе выканаць. Адпаведна, уласнік зможа аплаціць гэтыя работы пасля іх завяршэння.

«Калі пры прыёмцы ў эксплуатацыю аднакватэрнага жылога дома, а таксама шматкватэрнага, блакаванага жылога дома частка работ была перанесена на спрыяльны перыяд іх выканання, у дачыненні да фінансаваных з прыцягненнем бюджэтных сродкаў аб'ектаў долевага будаўніцтва ў такіх жылых дамах:

— памер выдаткаў на выкананне гэтых работ вызначаецца забудоўшчыкам з улікам прагнозных індэксаў кошту будаўніча-мантажных работ, абсталявання і іншых выдаткаў на дату іх правядзення і ўключаецца ў кошт дамовы (кошт аб'екта долевага будаўніцтва);

— забудоўшчык перадае дольшчыку дакументы, неабходныя для дзяржаўнай рэгістрацыі правоў дольшчыка на аб'ект долевага будаўніцтва, пасля выплаты кошту дамовы (кошту аб'екта долевага будаўніцтва), за выключэннем работ, перанесеных на спрыяльны перыяд», — гаворыцца ў дакуменце.

Чытайце таксама:

«Крыўдна, што на доме паставілі кляймо». Як жывецца мінскім навасёлам у нахіленым доме на Купрэвіча?

У Мінску ўзводзяць самы высокі хмарачос. Ужо ёсць амаль 30 паверхаў, а канца краю не відаць

Урад перагледзіць умовы дзяржпадтрымкі пры будаўніцтве жылля

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1