Расійскае Міністэрства абароны паведаміла, што сродкі СПА знішчылі 35 беспілотнікаў над тэрыторыямі Маскоўскай, Белгародскай, Калужскай, Арлоўскай, Растоўскай, Яраслаўскай, Краснадарскай і Курскай абласцей. 

У Дамадзедава СПА адбілі атаку двух беспілотнікаў, якія ляцелі на Маскву, паведаміў мэр Масквы Сяргей Сабянін. 

Паводле версіі Мінабароны, самая вялікая колькасць беспілотнікаў — 17 штук — была знішчаная ў Краснадарскім краі, дзе быў атакаваны нафтаперапрацоўчы завод у Славянску-на-Кубані. 

На заводзе ўспыхнуў пажар. Аператыўны штаб рэгіёна паведаміў аб адным загінулым у часе атакі на НПЗ. Папярэдняя прычына смерці — сардэчны прыступ.

Чытайце таксама:

На Сызранскім НПЗ адбыўся пажар. Завод атакавалі беспілотнікі

Беспілотнікі атакавалі нафтаперапрацоўчы завод у Калужскай вобласці Расіі

Белгарад патрапіў пад абстрэл у першы дзень выбараў

У Белгарадзе беспілотнік атакаваў будынак ФСБ

Клас
24
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1