Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Фота: Maxym Marusenko / NurPhoto via Getty Images

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Фота: Maxym Marusenko / NurPhoto via Getty Images

Пра гэта ён сказаў на канферэнцыі ў польскім Сейме, прысвечанай 25-годдзю сяброўства Польшчы ў NATO, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Каментуючы словы Макрона, Сікорскі нагадаў, што падобны прэцэдэнт ужо існаваў у гісторыі, а менавіта — падчас Карэйскай вайны 1950-1953 гадоў, калі на дапамогу краіне адправілася кааліцыя дзяржаў па рашэнні Савета Бяспекі ААН.

«Памятаеце, на Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый адразу пасля ўварвання больш за 140 краін з 190 прагаласавалі за тое, каб асудзіць агрэсію як непрымальную. Гэта не проста заява для прэсы, гэта стварэнне прававой базы», — лічыць ён.

Улічваючы гэта, дадаў кіраўнік польскага МЗС, «кааліцыя дзяржаў — членаў ААН тут для спынення агрэсіі не з'яўляецца чымсьці неймаверным».

«Вось чаму я цаню французскую ініцыятыву апошніх дзён. Таму што, на маю думку, яна мае добры намер, а менавіта — каб расійскі прэзідэнт пытаўся ў сябе, якім будзе наш наступны крок, а не каб ён быў упэўнены, што мы не зробім нічога крэатыўнага, і таму мог планаваць свае сцэнары», — падкрэсліў Сікорскі.

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон на мінулым тыдні заявіў, што нельга выключаць імавернай адпраўкі заходніх войскаў ва Украіну. Пасля ён дадаў, што яго рэзанансныя словы былі старанна прадуманы.

У той жа час заявы французскага прэзідэнта выклікалі негатыўную рэакцыю з боку ўрадаў краін-саюзніц, лідары якіх паспяшаліся запэўніць, што не будуць адпраўляць войскі.

Масква гнеўна адрэагавала на выказванні Макрона, папярэдзіўшы, што разгортванне заходніх войскаў ва Украіне непазбежна прывядзе да канфлікту паміж Расіяй і NATO.

Чытайце таксама:

Чым Пуцін давёў Макрона?

Макрон гатовы паслаць войскі ва Украіну ў выпадку калі Расія пойдзе на Адэсу ці Кіеў

Макрон у Празе заклікаў еўрапейцаў «не быць баязліўцамі»

Францыя разглядае магчымасць дазволіць спецназу і іншым вайсковым фармаванням перасякаць мяжу Украіны — Le Monde

Клас
26
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1