Эманюэль Макрон. Фота: Alex Brandon / AP 

Эманюэль Макрон. Фота: Alex Brandon / AP 

Лідар Камуністычнай партыі Францыі Фаб'ен Русель распавёў, што падчас сустрэчы з кіраўнікамі партыяў прэзідэнт Эманюэль Макрон абмяркоўваў сцэнар, пры якім могуць быць уведзеныя войскі ва Украіну, піша The Moscow Times са спасылкай на L'Independant.

Прэзідэнт Францыі сцвярджаў, што можа адправіць войскі ва Украіну, калі адбудзецца прарыў фронту ў бок Адэсы ці Кіева.

Свае каментары газеце далі і іншыя прадстаўнікі партый.

«Няма ніякіх межаў і чырвоных ліній», — сказаў Жардан Бардэла з «Нацыянальнага аб'яднання».

«Я прыехаў занепакоеным, а з'ехаў яшчэ больш занепакоеным», — растлумачыў прадстаўнік «Непакорнай Францыі» Мануэль Бампар.

Французскія ўлады разглядаюць магчымасць дазволіць спецназу і ваенным падраздзяленням перасякаць мяжу Украіны, паведамляла газета Le Monde.

Па звестках крыніц газеты, Парыж прапаноўваў даць ім магчымасць перасякаць украінскую мяжу, каб паставіць перад Расіяй «стратэгічную дылему».

Чытайце таксама:

«Прэзідэнт Зяленскі гэтага не просіць». У ЗША адрэагавалі на заклікі Макрона

Макрон у Празе заклікаў еўрапейцаў «не быць баязліўцамі»

Чым Пуцін давёў Макрона?

Клас
27
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2