Алена і Уладзімір Зяленскія і Джо й Джыл Байдэн у Вашынгтоне ў верасні 2023 года. Фота: Susan Walsh / AP

Алена і Уладзімір Зяленскія і Джо й Джыл Байдэн у Вашынгтоне ў верасні 2023 года. Фота: Susan Walsh / AP

Алена Зяленская адмовілася прысутнічаць на звароце Байдэна да Кангрэса ў гэты чацвер, куды яе запрасіў Белы дом, паведамляюць украінскія СМІ са спасылкай на Washington Post

Прычына — жонку прэзідэнта Украіны збіраліся пасадзіць побач з удавой Аляксея Навальнага Юліяй. План Белага дома быў у тым, што фота абедзвюх жанчын, кожная з якіх з'яўляецца сімвалам супраціву Пуціну, «стане магутным фонам для выступу прэзідэнта Байдэна».

Але прысутнасць Навальнай «выклікала дыскамфорт ва ўкраінцаў» з-за даўнішніх слоў яе мужа аб «расійскім» статусе Крыма, заявілі газеце крыніцы ў Кіеве.

Чытайце таксама:

Юлія Навальная: За вайну ва Украіне Пуціну трэба будзе адказаць

Хрыста Грозеў: Забойствы крытыкаў Пуціна могуць працягнуцца

Ала Пугачова апублікавала пост пасля смерці Навальнага

У Маскве развіталіся з Аляксеем Навальным. Людзі скандавалі: «Пуцін — забойца!»

Клас
44
Панылы сорам
27
Ха-ха
8
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
4