Фота: Contributor / Getty Images

Фота: Contributor / Getty Images

Пуцін можа працягваць забойствы палітвязняў і апазіцыянераў, бо для яго не засталося «чырвоных ліній», выказаў меркаванне журналіст-расследавальнік Хрыста Грозеў у інтэрв'ю Міхаілу Зыгару, паведамляе тэлеканал «Дождь».

[Мая крыніца] пасля смерці Аляксея намякнула, што гэта не апошні інцыдэнт. Не хачу рабіць прагнозы, але я рэальна баюся,

што матывацыя Пуціна была гэтым забойствам даказаць Захаду,што ў яго больш няма чырвоных ліній і такім чынам прымусіць дамаўляцца пра Украіну на сваіх умовах.

Грозеў баіцца, што з дапамогай забойстваў Пуцін будзе даваць зразумець Захаду, што адмова дамаўляцца прывядзе да пагаршэння сітуацыі.

Будучы перыяд Грозеў называе «чаргой страшных драм».

«Лепш быць гатовым да горшага сцэнарыя і [рабіць усё], каб ён не здарыўся, чым насіць ружовыя акуляры», — рэзюмаваў журналіст.

Па словах Грозева, Пуцін быў у лютасці, калі яму прапанавалі абмяняць Навальнага на кілера ФСБ Вадзіма Красікава, асуджанага ў Германіі. Менавіта пасля гэтага ў інтэрв'ю Карлсану ён прапанаваў абмяняць на Красікава арыштаванага ў Расіі журналіста The Wall Street Journal Эвана Гершковіча. Аднак Нямеччына працягвала патрабаваць абмену менавіта на Навальнага.

Раней Грозеў распавёў, што незалежнае расследаванне абставінаў смерці Аляксея Навальнага зойме каля месяца.

Імавернай гіпотэзай смерці журналіст назваў атручэнне «Навічком».

Чытайце таксама:

У Маскве развіталіся з Аляксеем Навальным. Людзі скандавалі: «Пуцін — забойца!»

Навальнага пахавалі пад My Way Фрэнка Сінатры

Жалобная працэсія на могілках, дзе хаваюць Навальнага, расцягнулася на некалькі кіламетраў

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
7