«Менавіта ў гэты дзень два гады таму калона з 300 адзінак варожай тэхнікі пачала рух у бок Крывога Рога. 150 былі адрэзаны нашымі верталётамі ля Баштанкі, 150 дайшлі да Новага Буга. А на Мікалаеўскім кірунку два БТРы варожай выведкі сутыкнуліся з замініраванымі БелАЗамі», — напісаў ён. 

Ён асобна падзякаваў Нова-Крыварожскаму горна-абагачальнаму камбінату за тыя БелАЗы. 

За два гады да пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны кампанія «АрселорМітал Крывы Рог», якой належыць Нова-Крыварожскі горна-абагачальны камбінат, набыла пяць 136-тонных самазвалаў БелАЗ, піша EX-PRESS.BY. 

Выданне нагадвае, што ўкраінскі Крывы Рог стаў горадам-пабрацімам Жодзіна ў 2018 годзе. У жніўні 2020-га яго дэпутаты заклікалі гарсавет афіцыйна звярнуцца да кіраўніцтва Жодзіна і адміністрацыі галоўнага прадпрыемства з просьбай выканаць умовы мірных пратэстоўцаў. 

5 сакавіка 2022 года на пазачарговай сесіі Крыварожскага гарадскога савета дэпутаты прагаласавалі за тое, каб разарваць якія-небудзь адносіны з Жодзінам.

Чытайце таксама:

«Людзі былі запушчаны праз Беларусь». Як збіраліся забіць Зяленскага

Расійскія страты ва Украіне за суткі цягам лютага былі самымі высокімі з пачатку вайны — брытанская разведка

Уцечка паказвае, што Германія не толькі не пастаўляе Taurus Украіне, але толкам і не абмяркоўвала гэта

Клас
37
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3