Барыс Меднік. Фота: smartpress.by

Барыс Меднік. Фота: smartpress.by

Хутка 5 гадоў, як B&B спыніла працу, а Барыс быў асуджаны да хатняй хіміі за незаконнае прадпрымальніцтва і пайшоў працаваць у таксі, піша Smartpress.by.

— Барыс, вы маглі ўладкавацца на працу дзе заўгодна, чаму таксі? Якія яшчэ разглядаліся варыянты?

На самай справе прычына меркантыльная. Рэжым адбыцця хатняй хіміі — альбо дом, альбо праца. А праца ў таксі гэта свайго роду свабода. Ужо потым я ўбачыў, што гэта цалкам сабе прыстойны занятак. Таксіст — гэта не пракураны чалавек з шансонам на ўсю гучнасць (Барыс заўсёды вобразны і дасціпны. Усё ж такі 9 гадоў у Клубе знатакоў).

У найм я ісці не збіраўся — даўно перарос наёмнага работніка па сваёй сутнасці. Акрамя таго, у мяне былі, і яшчэ пакуль застаюцца, абмежаванні на заняткі эканамічнай дзейнасцю — па рашэнні суда я не магу ствараць прадпрыемствы, кіраваць. Я палічыў, што таксі — гэта найбольш прымальны і даступны род заняткаў.

— Як прыняла сям'я? Гэта быў шок?

Дзеці вельмі моцна здзівіліся: «У таксі???» Жонка прамаўчала, а потым … сама пайшла працаваць у таксі. Прайшло амаль пяць гадоў. У мяне ўжо 25 тысяч паездак.

— Як адбывалася працаўладкаванне: трэба было прымацавацца да нейкага таксапарку?

Я проста патэлефанаваў у першы. У яго была дамова з агрэгатарам. Ёсць некалькі варыянтаў працы: праца на ўласным аўтамабілі, праца на працэнце або можна ўзяць аўтамабіль у арэнду. Я пайшоў па варыянце працы на працэнце — быў наняты кіроўцам. Мне выдалі аўтамабіль, і я на ім працаваў.

— Якія патрабаванні да вас прад'яўляліся? Судзімасць не замінала?

Да ўсіх кіроўцаў аднолькавыя патрабаванні: два гады вадзіцельскага стажу. Судзімы-не судзімы — усё роўна. У нас у таксапарку, напэўна, палова судзімых. Першы дзень, усе пытаюцца: Бора, як яно?

Я кажу: «Афігенна!»

— Што менавіта афігенна?

Мне выручка спадабалася — мой заробак. Мне спадабалася тая ступень свабоды, якой я валодаю на гэтай працы. Працуючы на таксапарк, ты, у прынцыпе, ні за што не адказваеш. Трэба толькі выконваць правілы дарожнага руху. Тваю машыну мыюць, запраўляюць.

— Які працэнт дае кіроўцу таксапарк?

— 35-40%.

— Цяпер на чым працуеце? На машыне таксапарку?

— Не, цяпер я працую на машыне жонкі. Увесь заробак ідзе ў сям'ю. Агрэгатар бярэ з кіроўцаў на сваіх машынах ад 10 да 23% у залежнасці ад тарыфаў. На «электрычках» — 12%, на тарыфе «бізнэс» (гэта ў асноўным Мэрсэдэсы, БМВ) — 10%. А на базавых тарыфах — 23% у Мінску, у рэгіёнах менш.

— Ці даводзілася вам вазіць знаёмых? Як яны рэагуюць?

— Так, вядома. Ад захаплення да здзіўлення. Адзін раз нават віцэ-прэм'ера вёз. Мы павіталіся, пагаварылі ў дарозе і ўсё. Людзі да гэтага пазнаюць мяне: і па B&B (нядаўна пасажыр сказаў: «Дзякуй вам за B&B»), і па голасе з «Што? Дзе? Калі?». Не тое, каб кожны другі, але 2-3 разы на месяц здараецца.

— А няма дыскамфорту, няёмкасці? Бо вы ж былі топавым бізнэсмэнам?

Так я і застаўся топавым бізнэсмэнам! Пытанне кампетэнцый. Вядома, кампетэнцыі іншыя. Але вопыт не прап'еш. Я паспяховы бізнэсмэн — я паспяховы таксіст.

— Ці трапляліся вам дрэнныя пасажыры?

— Адзінкі. У мяне больш за 25 тысяч паездак, і было ўсяго 2-3 канфліктныя пасажыры. Бывае п'яны-п'яны пасажыр. Гэта хутчэй негатыў. Бываюць скандальныя людзі. Такіх можна проста высадзіць — няхай выклікаюць іншую машыну.

— Вы любіце размаўляць з пасажырамі?

— Я ўмею размаўляць з пасажырамі. Гэта частка працы. Але не трэба быць дакучлівым. Добрая размова з пасажырам — гэта якасць паслугі. Бывае, што мяне выкарыстоўваюць як псіхатэрапеўта. Я кажу, што ў мяне багаты жыццёвы вопыт, а гэта так і ёсць. І народ слухае.

@nashaniva Вядомы бізнэсмен Барыс Меднік пайшоў працаваць таксістам у Мінску. Чаму так адбылося #Минсксейчас #таксиминск #чтогдекогда #минск #нашаніва #беларусьновости #новостибеларуси #былостало ♬ Solas X Interstellar - Gabriel Albuquerqüe

Цалкам гутарку з Барысам Меднікам чытайце па спасылцы

Чытайце таксама:

Таксіст адмовіўся везці пасажыра з дзіцем, а ў тарыфу «Дзіцячы» нерэальная нацэнка. Што рабіць у такой сітуацыі?

«Нас прыбівалі спачатку войнамі, потым гэтыя нелюдзі». Бард Аляксандр Баль — пра вымушаную эміграцыю, тэрапію і цярпенне

«Ісці весяліць 20-гадовую пару на вяселлі — ужо, напэўна, не». Былы папулярны радыёвядучы пайшоў у дальнабойнікі і не шкадуе

Клас
37
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
9
Сумна
8
Абуральна
6