З-за ўварвання ва Украіну Чэшская Рэспубліка больш не будзе выдаваць візы і віды на жыхарства расіянам і беларусам.

Вынясенн дзеяння пастановы па прапанове Міністэрства замежных спраў было ўхвалена ў сераду ўрадам, абвясціў прэм'ер-міністр Пётр Фіала, пішуць Чэшскія навіны

У той жа час Кабінет міністраў павінен стварыць умовы для працы ў Чэхіі апазіцыі або студэнтаў, якія не хочуць мець нічога агульнага з рэжымамі Расіі і Беларусі.

Пастанова ўрада Чэхіі не закране грамадзян, якія ўжо маюць ДНЖ. Акрамя таго, выключэнне складаюць кароткатэрміновыя візы для сваякоў грамадзян Чэхіі.

Забарона на выдачу віз існавала раней, аднак яна была часовая, і заканчвалася 31 сакавіка. Яна распаўсюджвалася таксама на грамадзян Беларусі і Расіі, якія маюць і пашпарт якой-небудзь іншай краіны.

Чытайце таксама:

Польскія памежнікі не прапускаюць беларусаў з візамі PBH без працоўнага запрашэння ці дамовы

Беларусы расказалі, як змянілася іх жыццё пасля атрымання другога грамадзянства

Еўракамісія прапануе павялічыць кошт шэнгенскай візы на 10 еўра

Клас
10
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
8