Еўрапейская камісія прапанавала павялічыць базавы збор за шэнгенскую візу на 12% да канца 2024 года. Пра гэта паведамляе Office Life са спасылкай на сайт ЕК.

Ініцыятыва Еўрапейскай камісіі прадугледжвае павышэнне базавай платы за атрыманне візы з 80 да 90 еўра для дарослых і з 40 да 45 еўра для дзяцей.

Павышэнне пошлін адчуюць краіны, якія «не гатовыя супрацоўнічаць з Еўрасаюзам па вяртанні сваіх грамадзян, якія выдвараюцца з краін ЕС за незаконную міграцыю, парушэнні візавага рэжыму».

Калі Рада ЕС выявіць «недастатковае супрацоўніцтва па рэадмісіі» з трэцяй краінай, то кошт «шэнгена» для грамадзян гэтай краіны вырасце з 120/160 еўра да 135/180 еўра.

Перагляд візавых збораў паўплывае на максімальную суму, якую могуць спаганяць знешнія пастаўшчыкі паслуг у якасці сэрвісных збораў.

Напрыклад, калі віза падаражэе да 90 еўра, то да 45 еўра павялічыцца сума сэрвіснага збору.

Для сітуацый падаўжэння шэнгенскай візы прапануецца пакінуць збор ранейшым — 30 еўра.

Удакладняецца, што перагляд кошту візы не паўплывае на візавыя зборы для краін, з якімі заключаны пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму.

Рада ЕЗ часткова прыпыняла дзеянне спрошчанага візавага рэжыму з Беларуссю восенню 2021 года. Абмежаванне закранула афіцыйных асоб.

Чытайце таксама:

Польшча павялічыць кошт сваіх візаў

Ці стала складаней праходзіць беларуска-літоўскую мяжу пасля таго, як пастрожылі праверку беларусаў

Мяняюцца правілы выдачы віз для беларусаў з картамі паляка

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4