Аркадзь Смоліч, беларускі географ і адзін са стваральнікаў БНР

Аркадзь Смоліч, беларускі географ і адзін са стваральнікаў БНР

14 лютага ў тэлеграм-канале «Белоруска «топит» з’явіўся допіс з пра тое, што адміністрацыя Ленінскага раёна Мінска вынесла на абмеркаванне пытанне наймення прыпынкаў грамадскага транспарту. Прарасійскую актывістку не задаволіла тое, што былі прапанаваныя імёны кампазітара Станіслава Манюшкі і географа Аркадзя Смоліча, у гонар якіх названыя суседнія вуліцы.

«І калі першы проста беларуска-польскі кампазітар, хоць і беларускага ў ім [толькі тое], што нарадзіўся [тут], то другі адзін з кіраўнікоў БНР», — абурылася прарасійская актывістка.

Супраць трэцяй прапанаванай асобы, кінарэжысёра Віктара Турава, актывістка нічога супраць не мела.

Тэлеграм-канал заклікаў сваіх прыхільнікаў галасаваць супраць Манюшкі і Смоліча. Яе заклік перапосціла і Вольга Бондарава.

За гэтыя дні ім удалося сабраць больш за тысячу галасоў супраць, што складала каля 81% ад агульнай колькасці галасоў.

Сёння на дзіўнае галасаванне звярнулі ўвагу ў сацыяльных сетках, палічыўшы, што галасы свядома накручваліся дзеля патрэбнага выніку.

Падазронымі выглядалі аднолькавыя працэнты галасоў супраць, чаго звычайна не бывае ні ў якіх галасаваннях па любой тэме, а таксама надзвычайная цікаўнасць да галасавання, дзе ўсяго толькі пыталіся меркавання наконт назвы прыпынкаў на праектаваных вуліцах, размяшчэнне якіх нікому не вядомае. Звычайна апытанкі па больш вострых тэмах на дзяржаўных сайтах не набіраюць і пары соцень галасоў.

Галасаванне станам на вечар 18 лютага

Галасаванне станам на вечар 18 лютага

Абураныя беларусы заклікалі галасаваць за імёны Манюшкі і Смоліча, каб не даць падняць беларусафобам галавы ў краіне.

За некалькі гадзін перавага на сайце змянілася — цяпер больш за 50% галасоў падтрымліваюць назвы прыпынкаў у гонар славутых беларусаў. Галасаванне працягваецца.

Чытайце таксама:

Закрыўся адзін з ананімных тэлеграм-каналаў умераных лукашэнкаўцаў

Бондарава спрабуе дабіцца, каб прыпынкі ў транспарце агучвалі па-руску. Яе паўсюль адфутболілі

Кодла Бондаравай накінулася на слова «вакацыі». І зноў села ў лужыну

Клас
69
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
6