Скрын відэа

Скрын відэа

«Улічваючы, што часавы інтэрвал знаходжання транспартных сродкаў на прыпыначных пунктах нязначны (да 1 хвіліны), трансляцыя гукавой інфармацыі для пасажыраў на дзвюх мовах не ўяўляецца магчымай», — пішацца ў лісце ад Мінсктранса.

У адказе адзначаюць, што абвяшчэнне прыпынкаў па-беларуску не супярэчыць заканадаўству.

Такі ж адказ прыйшоў прарасійскай актывістцы і з Гомельскага аблвыканкама.

Адказы з Мінсктранса і Гомельскага аблвыканкама. Фота: тэлеграм-канал Бондаравай

Адказы з Мінсктранса і Гомельскага аблвыканкама. Фота: тэлеграм-канал Бондаравай

Адмова прыйшла і з Брэсцкага аблвыканкама. Па-беларуску інфармуюць у грамадскім транспарце Брэста, Століна, Пінска, Лунінца, Баранавіч.

«У адпаведнасці з законам дзяржавай вызначана права выбару мовы, інфармацыя ў грамадскім транспарце транслюецца ў абодвух выпадках без парушэння норм дзейнага заканадаўства на адной з дзяржаўных моў», — адпісалі на скаргу Бондаравай.

Адмова прыйшла таксама з Віцебска.

«Адначасовае агучванне назваў прыпыначных пунктаў на дзвюх дзяржаўных мовах у цяперашні час тэхнічна не ажыццявіма праз абмежаваны аб'ём памяці носьбітаў транспартных інфарматараў»,

— пішацца ў адказе камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкама.

Гродзенскі аблвыканкам адпісаў: закон не парушаем.

«Спецыяльная інфармацыя для пасажыраў аб'яўляецца на беларускай мове, сацыяльная рэклама — на рускай мове. У агульным аб'ёме гукавой інфармацыі суадносіны гучання на абедзвюх мовах аднолькавыя. Скаргаў і прэтэнзій з боку пасажыраў з гэтай нагоды не паступала»,

— сказана ў лісце ад камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама.

Бондарава, чакана, у шаленстве: дыскрымінуюць рускую мову!

«Адгаворкі, чаму не даецца абвяшчэнне прыпынкаў на абедзвюх дзяржаўных мовах, прыводзяцца розныя, аж да абсурднага «мала памяці на флэшцы». Але прычына бачыцца адной: ліквідацыя дзяржаўнай рускай мовы. У некаторых выпадках — з падменай яе ангельскай (мінскае метро)», — абурылася яна ў сваім тэлеграм-канале.

Чытайце таксама:

Бондарава непераканаўча апраўдваецца за тое, чаму 17 гадоў не працавала

«Замах на маю сям'ю!» Ідэолаг з «Белай Русі» просіць абараніць яе ад Бондаравай

41-гадовая даносчыца Бондарава расказала пра свой легальны вопыт працы — агулам два гады за жыццё

«Баюся, што яны гатовыя на ўсё». Бондарава расказала, як ёй цяжка жывецца на белым свеце

Клас
15
Панылы сорам
12
Ха-ха
82
Ого
4
Сумна
6
Абуральна
18