Са спасылкай на інфармаваныя крыніцы мы паведамлялі пра тое, што ў Мінску разгортваецца «справа ДФР», у рамках якой КДБ арыштаваў два дзясяткі афіцэраў з цэнтральнага апарату і ўпраўлення па Мінску і Мінскай вобласці. 

Чытайце таксама: КДБ арыштаваў больш за 20 афіцэраў ДФР — пад чысткі трапілі і антыгероі 2020-га

Цяпер «Нашай Ніве» становяцца вядомыя некаторыя абставіны маштабнай справы аб карупцыі. 

Аказваецца, начальнікі мінскага ДФР падстаўлялі сваіх малодшых афіцэраў у мудрагелістай схеме па крымінальным узбагачэнні. 

«Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах планава правярае нейкае прадпрыемства на прадмет сплаты падаткаў. І калі гэта фірма з вялікімі абаротамі, а падаткавікам лянотна самім усё лічыць, то яны могуць перадаць праверку ў ДФР для вызначэння, ці ўхілялася кампанія ад сплаты падаткаў», — апісвае наш суразмоўца тыя нормы закону, якія зрабілі схему магчымай. 

«І «бізнэс» начальнікаў мінскага ДФР быў у тым, каб у такой сітуацыі паслаць на правядзенне праверкі маладых супрацоўнікаў ДФР, даўшы папярэдні інструктаж.

Па факце атрымлівалася так, што лейтэнанты і старшыя лейтэнанты арыштоўвалі рахункі такой кампаніі, дакладна ведаючы, што ў яе ўсё чыста і што праверка скончыцца без завядзення крымінальнай справы. Пасля гэтая моладзь рабіла ўласніку бізнэсу прапанову — за грошы зняць арышт з рахункаў і «скончыць праверку без наступстваў». 

Выстаўленыя бізнэсменам рахункі складалі некалькі дзясяткаў тысяч даляраў. Звычайна яны аплачваліся.

Але знайшоўся чалавек, якому здаліся нахабствам апетыты нейкіх там лейтэнантаў. Ён быў упэўнены, што па ўсіх франтах чысты, і пайшоў з заявай у КДБ. 

Лейтэнантаў пабралі, і яны сталі прызнавацца. Так выйшлі на тых, хто іх накіроўваў і хацеў імі прыкрыцца, прымаючы па факце асноўную частку адкупных», — дадаў інфармаваны суразмоўца.

@nashaniva КДБ арыштаваў больш за 20 афіцэраў ДФР. Пад чысткі трапілі і антыгероі 2020-га #беларусь #суд #беларусы #минск #нашаніва ♬ MISTERIOSO - Cavendish

Чытайце таксама:

Прызначылі новага кіраўніка ДФР

Міністр, асуджаны за хабар на 7,5 года, верагодна, выйшаў праз паўтара — Белсат

«Бананавы кароль» Захараў зарубіўся з ДФР і шле Качанавай пакаянныя лісты, называючы апазіцыю «жопазіцыяй» 

«КДБ, МУС — мы ўсюды былі». Прадпрымальнікі расказалі, з якімі праблемамі сутыкаюцца і якія плюсы бачаць

Клас
26
Панылы сорам
15
Ха-ха
79
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
20