Мужчына растлумачыў, што набыў зёлкавую гарбату ў Літве. Дзяржпагранкамітэт паказаў відэа, на якім чутная размова з кіроўцам.

@nashaniva Беларус вёз з Літвы чай. І можа сесці на сем гадоў #беларусь #беларусьчп #беларусьсейчас #литва #граница #чай #нашаніва ♬ Idea 10 - Clavier

«Нічога забароненага, абмежаванага?» — пытаецца памежніца перад аглядам аўто. «Ды нібы нічога», — адказвае кіроўца.

У гэты момант з багажніка дастаюць упакоўку гарбаты. «Гарбата. Мне казалі, могуць быць пытанні, — кажа мужчына і спрабуе смяяцца. — Купіў у прадуктовай краме».

«Усё, машыну ў бок», — камандуе памежнік.

Рэчыва канфіскавалі для экспертызы. У ДПК нагадалі, што за незаконнае перамяшчэнне праз мяжу наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў пагражае крымінальная адказнасць у выглядзе абмежавання волі на тэрмін да чатырох гадоў або пазбаўленне волі ад трох да сямі гадоў.

Гэту гарбату ўвозіць нельга: Relax su kanapiu lapais, žolynelis, kanapiu ir piipirmečiu lapai.

Нядаўна на яе перавозцы праз «Каменны Лог» трапіўся літовец. Пакеты былі накіраваны на экспертызу. Эксперты ўстанавілі, што сумесь унутры гарбаты ўтрымлівае ў сваім складзе часткі раслін роду Cannabis, якія з'яўляюцца марыхуанай.

У шэрагу еўрапейскіх краін афіцыйна дазволены продаж гарбаты, шакаладу, алкаголю і іншых прадуктаў, якія ўтрымліваюць у сваім складзе часткі раслін роду каноплі (Cannabis), але ўвоз такіх тавараў забаронены на мытную тэрыторыю ЕАЭС. Заўсёды варта быць уважлівымі пры куплі падобных сувеніраў за мяжой. Неабходна звяртаць увагу на склад прадукту, які набываеце, малюнак на пакаванні. У адваротным выпадку можна трапіць пад крымінальны артыкул.

Чытайце таксама:

Каноплі: складаная гісторыя стаўлення дзяржаў да іх

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі жанчыну з канаплянай гарбатай

Японскі чай матча (маця): чым ён карысны і як гатаваць

Клас
1
Панылы сорам
27
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
8
Абуральна
15