Кшыштаф Рыбіньскі

Кшыштаф Рыбіньскі

Кшыштаф Рыбіньскі тлумачыць сваё рашэнне, якое «прыйшло пасля доўгіх разважанняў», «неабходнасцю засяродзіцца на надзённых праблемах са здароўем, як асабістых, так і ў маёй сям'і».

Кажучы пра свае дасягненні на пасадзе, ён адзначае, што пры ім палепшылася фінансавая база ўніверсітэта:

«Разам нам атрымалася забяспечыць значнае павелічэнне фінансавання, сабраўшы 4 мільёны еўра для мэтавага фонду, 2,5 млн еўра на бягучыя і новыя праекты і дадатковыя 0,5 млн еўра заявак, рашэнні па якіх чакаюцца вясной».

Таксама ён лічыць істотнай акрэдытацыю дзвюх новых праграм па гісторыі і эканоміцы, што «з'яўляецца сведчаннем нашых акадэмічных інавацый».

Рашэнне пайсці ў адстаўку было, паводле Рыбіньскага, «прынята з цяжкім сэрцам, але таксама з перакананнем, што гэта патрэбна ў інтарэсах майго здароўя і здароўя маёй сям'і». Пры гэтым ЕГУ «займае асаблівае месца ў маім сэрцы, і я з нецярпеннем чакаю яго далейшых поспехаў у будучыні».

Выдатны польскі эканаміст Кшыштаф Рыбіньскі быў рэктарам ЕГУ зусім нядоўга, яго абралі на гэту пасаду ўсяго год таму, у пачатку 2023 года. Перад тым ён узначальваў эканамічны ўніверсітэт у Казахстане, а таксама быў віцэ-прэзідэнтам Нацбанка Польшчы.

Чытайце таксама:

Рэктар ЕГУ пракаментаваў інфармацыю пра магчымае прызнанне ўніверсітэта «экстрэмісцкім»

«Каля 60% заняткаў ідзе па-расейску, 2% — па-беларуску». Спыталі рэктара ЕГУ пра харасмент, стыпендыі і дэмакратыю

Новым рэктарам ЕГУ зноў стаў не беларус

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
14
Абуральна
2