Кадры з відэа, на якім ізраільцянін распавядае пра затрыманне ў мінскім аэрапорце пасля прылёту ў Беларусь. Само відэа запісана ў ізалятары аэрапорта. Крыніца: тэлеграм-канал «Израильские Трудовыебудни»

Кадры з відэа, на якім ізраільцянін распавядае пра затрыманне ў мінскім аэрапорце пасля прылёту ў Беларусь. Само відэа запісана ў ізалятары аэрапорта. Крыніца: тэлеграм-канал «Израильские Трудовыебудни»

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «Израильские Трудовые будни», пазаўчора ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» пасля прылёту затрымалі трох грамадзян Ізраіля і змясцілі ў ізалятар аэрапорта.

Дакладная прычына затрымання невядомая, аднак са слоў аднаго з ізраільцян, які запісаў відэа з ізалятара, беларускія сілавікі зацікавіліся фатаграфіямі салдат ізраільскай арміі, знойдзенымі ў тэлефонах мужчын.

«Я разам з яшчэ двума сябрамі прыляцелі ўчора ноччу ў Мінск і на пашпартным кантролі нас адвялі ў бок для допыту і ператрусу. У нас забралі тэлефоны і актыўна іх правяралі, пакуль не знайшлі фатаграфіі ізраільскіх салдат, нават не нашы, бо мы не служылі.

Адзін афіцэр спытаў, хто гэтыя салдаты, і мы адказалі, што частка з іх — нашы сябры, а астатніх не ведаем. У выніку афіцэр вырашыў, што мы злачынцы, і адправіў нас у ізалятар», — распавядае ізраільцянін Ліор Юнан на відэа, якое было апублікавана 2 лютага.

Мужчына на момант запісу відэа адзначыў, што ў яго з сябрамі канфіскавалі багаж і што яны знаходзяцца ў ізалятары ўжо два дні ў адной і той жа вопратцы і амаль без вады і ежы.

Пры гэтым ізраільцянін дадаў, што прадстаўніца пасольства Ізраіля ў Беларусі змагла прынесці крыху вады і ежы, аднак яна «баялася казаць шмат».

«Мы дагэтуль не ведаем, што рабіць. Прадстаўніца пасольства заявіла, што сама баіцца казаць занадта шмат.

Па выніку нам сказалі чакаць супрацоўніка авіякампаніі Flydubai, праз якую мы і прыляцелі ў Беларусь», — расказаў Ліор Юнан.

Адзначым, што пасольства Ізраіля ў Беларусі пакуль не каментавала сітуацыю публічна. Маўчыць і беларускае МЗС.

Чытайце таксама:

Ізраільскія СМІ звярнулі ўвагу на «Жоўтыя злівы»

«Маскі знятыя». У Ізраілі адрэагавалі на калонку ў «Мінскай праўдзе»

Беларуская прапаганда ўкінула ідэю, што ізраільцянаў хочуць перасяліць ва Украіну

МЗС РФ здзекліва пажартавала, што Ізраіль не можа вярнуць закладнікаў з сектара Газа — у адрозненне ад музыкаў «Бі-2»

«Нам удалося вырваць хлопцаў з пашчы гэтага кракадзіла літаральна ў апошні момант». Падрабязнасці, як вызвалялі «Бі-2»

Клас
11
Панылы сорам
26
Ха-ха
6
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
43