Ілюстратыўнае фота: «Наша Ніва»

Ілюстратыўнае фота: «Наша Ніва»

Ізраільская грамадская вяшчальная карпарацыя KAN, адзін з найбольш уплывовых СМІ Ізраіля, таксама звярнула ўвагу на наратывы афіцыйнай беларускай прапаганды.

Увагу тэлевяшчальнай карпарацыі прыцягнула публікацыя ў тэлеграм-канале «Жоўтыя злівы», у якой лукашысты назвалі фэйкам навіну аб знаходцы на поўдні Ізраіля целаў 40 забітых ХАМАС ізраільскіх дзяцей, частка з якіх была абезгалоўленая.

Скрыншот з публікацыі флагманскага лукашэнкаўскага тэлеграм-канала «Жоўтыя злівы», на якую звярнулі ўвагу ізраільскія медыя

Скрыншот з публікацыі флагманскага лукашэнкаўскага тэлеграм-канала «Жоўтыя злівы», на якую звярнулі ўвагу ізраільскія медыя

«Антыізраільская прапаганда ў Беларусі працягваецца. Адзін з рэсурсаў, звязаных з апаратам Аляксандра Лукашэнкі, заяўляе, што масавыя забойствы мірных жыхароў, у тым ліку дзяцей, на поўдні Ізраіля з'яўляюцца «выдумкай ізраільскіх журналістаў, пра якую ЦАХАЛ нічога не ведае». Пры гэтым ЦАХАЛ учора паказаў замежным журналістам, што гэтая бойня сапраўды адбылася.

Варта адзначыць, што беларуская прэса займае выразную антыізраільскую пазіцыю, і ў адным з яе рэдакцыйных артыкулаў адзін аўтар нават заклікаў скінуць атамную бомбу на Ізраіль», — заявіла 11 кастрычніка ізраільская тэлевяшчальная карпарацыя KAN.

Нагадаем, што заклік скінуць атамную бомбу на Ізраіль разам з заявамі пра тое, што дзеянні ХАМАС «з'яўляюцца перамогай Масквы і Мінска», нядаўна прагучалі ў артыкуле лукашэнкаўскага выдання «Мінская праўда», які напісаў прапагандыст расійскага Russia Today Ігар Молатаў. 

Пасля агалоскі скандальны артыкул выдалілі, аднак яго паспелі заўважыць ізраільскія СМІ.

Чытайце таксама:

Беларуская прапаганда ўкінула ідэю, што ізраільцянаў хочуць перасяліць ва Украіну

Гісторык: Палесцінскія тэрарысты — гэта тыя ж «палітыкі з яйцамі», якіх мы бачым у сваім рэгіёне

У чым феномен ХАМАС? У чым іх ідэя і адкуль яны ўзяліся? Расказвае арабіст

Клас
30
Панылы сорам
24
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
21