Фота: gofund.me

Фота: gofund.me

Да зняволення Наталля Хершэ працавала менеджаркай на кантролі якасці на прадпрыемстве ў адным са швейцарскіх канцэрнаў. Пасля вызвалення і вяртання ў Швейцарыю на той жа пасадзе працаваць не мела маральных сілаў, але ўладкавалася ў тым жа канцэрне на іншую пасаду. Аднак папрацавала там толькі восем месяцаў, а пасля гэтую стаўку не зацвердзілі. Зрэшты, яна не надта расстроілася, бо самой хацелася заняцца чымсьці новым.

«Цяпер увесь вольны час я аддаю маляванню. Даўно хацела пайсці ў дом састарэлых, каб пісаць партрэты пастаяльцаў. Улетку нарэшце зрабіла гэта — мне нават адразу прапанавалі зрабіць вернісаж. Яго правялі проста ў доме састарэлых.

Да гэтага рашэння я ішла доўга. Калі абапірацца на розум, то трэба мець нейкую працу з рэгулярным даходам, — праз гэтую ўстаноўку я заўсёды і вызначала сваю будучыню. Гэтым разам вырашыла: буду займацца тым, што прыносіць радасць мне і людзям», — гаворыць Наталля. 

Партрэты аўтарства Наталлі Хершэ

Партрэты аўтарства Наталлі Хершэ

Раней яна малявала ў якасці хобі. Фатаграфавала калег па працы, пісала іх партрэты. Спрабавала працягваць гэта і за кратамі, але там не заўсёды былі для гэтага ўмовы, хоць некалькі партрэтаў зняволеных жанчын напісаць і нават перадаць на волю ўдалося. 

Цяпер жа

«дакладна магу сказаць, што маляванне — мая будучая прафесія. Ужо амаль гатовы мой сайт, дзе будзе спіс паслуг, якія я прапаную як мастак. Можна будзе, напрыклад, заказаць партрэт альбо папрасіць напісаць яго з натуры ў рэжыме рэальнага часу.

Яшчэ магу быць карыснай на судовых працэсах. У Швейцарыі іх нельга здымаць або фатаграфаваць, таму цікавыя для грамадскасці працэсы візуалізуюць мастакі. Варыянтаў шмат — галоўнае, што я вызначылася і зразумела, куды хачу інвеставаць энергію».

Нагадаем, што ўраджэнка Оршы Наталля Хершэ летам 2020 года прыехала са Швейцарыі на радзіму і ўзяла ўдзел у паслявыбарчых пратэстах. За тое, што падчас затрымання паспрабавала сарваць з сілавіка балаклаву, яе асудзілі на 2,5 года зняволення. Адбыць давялося 17 месяцаў, пры гэтым увесь час за кратамі Хершэ паводзіла сябе вельмі мужна і прынцыпова. Вызваліць яе ўдалося ў лютым 2022 года дзякуючы намаганням швейцарскіх дыпламатаў.

Чытайце таксама:

Наталля Хершэ наконт перамоў пра вызваленне палітвязняў: Не думаю, што гэтая ініцыятыва зыходзіць ад саміх палітвязняў

Наталлі Хершэ ўручылі прэмію «Мужнасць» швейцарскага часопіса Beobachter

«Трох маіх катоў аддалі назаўсёды». Наталля Хершэ збіраецца выкупіць аднаго з гадаванцаў

Наталля Хершэ змагла вярнуць сваю кошку

«Пад галаву часам клала абутак, бо не мела ні падушкі, ні матраца». Інтэрв'ю з Наталляй Хершэ — пра калонію, мужа і непахіснасць

Хто перамог і хто прайграў у справе вызвалення Наталлі Хершэ?

Клас
117
Панылы сорам
7
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
9
Абуральна
4