Фота: natallia.hersche / Facebook

Фота: natallia.hersche / Facebook

Падчас зняволення жанчыны ў Беларус траіх яе гадаванцаў гаспадары швейцарскай кватэры аддалі іншым людзям.

«Лілі і Сімба — у жанчыны з Ёншвіля. Мой памерлы муж падарыў мне гэтых двух катоў у 2009 годзе. Яны жылі са мной доўгі час і дапамаглі мне прайсці праз некалькі жыццёвых крызісаў. На жаль, жанчына абыякавая да маёй гісторыі і застаецца бескампраміснай. Яна купіла катоў у мінулым верасні за сто франкаў. Цяпер у яе чатыры каты. Яна не пакідае мне шанцаў, і ў мяне няма сіл змагацца», — пісала Хершэ.

Яна здолела дамовіцца з другім гаспадаром з Арбона. Яго галоўнае патрабаванне было — атрымаць грошы на новага «брытанца».

«Я жыву на пенсію ўдавы і зберажэнні, таксама ў мяне ёсць дачка, якой патрабуецца падтрымка, таму я не ведаю, якім будзе маё фінансавае становішча ў будучыні. Таму я збіраю тут 1425 франкаў (каля 1490 даляраў. — НН), каб выкупіць свайго ката. Вельмі спадзяваюся на вашу дапамогу, каб як мага хутчэй узяць на рукі сваю Шанэль».

Хершэ падзякавала ўсім, хто дапамог ёй з грашыма. Кошка Шанэль цяпер з гаспадыняй.

Клас
31
Панылы сорам
8
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0