Карл Маркс. Ілюстрацыйнае фота

Карл Маркс. Ілюстрацыйнае фота

«Рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па стварэнні ў Беларусі левай дэмакратычнай партыі, ідэйна-палітычнай платформай якой будзе марксізм (я адзін з яго сустаршыняў — звяртайцеся), прыступіў да фарміравання рэгіянальнай «вертыкалі». Сёння (у панядзелак) у Мінску мы правялі сустрэчу грамадзян, на якой быў утвораны гарадскі арганізацыйны камітэт», — напісаў Сяргей Вазняк у сваім фэйсбуку.

Старшынёй мінскай філіі абраны Аляксандр Паўлаў, які раней узначальваў сталічную арганізацыю Партыі камуністаў Беларусі/партыі «Справядлівы свет» (ліквідаванай уладай летась).

Першымі задачамі аргкамітэта будуць: рэкрутынг патэнцыйных членаў партыі, стварэнне ячэек у раёнах сталіцы, правядзенне палітычнай вучобы ў кантэксце падрыхтоўкі да Устаноўчага з'езду партыі. У найбліжэйшы час створым аналагічныя аргкамітэты ва ўсіх абласцях Беларусі, дадаў Сяргей Вазняк.

***

Навіна пра тое, што Калякін, Вазняк і Бухвостаў збіраюцца стварыць новую партыю на базе марксізму, з'явілася ў снежні.

Яе ідэйнай асновай павінен быць марксізм, а партыя павінна замяніць ліквідаваную Вярхоўным судом Беларускую партыю левых «Справядлівы свет» (да 2009 года — Партыя камуністаў Беларусі).

«У Беларусі не засталося палітычных партый, якія маюць адрозны ад улады погляд на становішча спраў у краіне і прапануюць грамадству альтэрнатыўныя варыянты палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы. … Мы заклікаем грамадзян левых дэмакратычных поглядаў далучацца да нашай працы. Беларусь мае патрэбу ў масавай левай палітычнай партыі, якая базуецца на каштоўнасцях свабоды, роўнасці, сацыяльнай справядлівасці, салідарнасці і народаўладдзя», — гаварылася ў заяве аргкамітэта партыі.

На пачатку 2023 года ў Беларусі было 15 партый, пасля перарэгістрацыі і стварэння праўладнай партыі «Белая Русь» у краіне зарэгістраваныя чатыры партыі: «Белая Русь» (старшыня Алег Раманаў), Ліберальна-дэмакратычная партыя (Алег Гайдукевіч), Камуністычная партыя Беларусі (Аляксей Сокал), Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (Аляксандр Хіжняк). Усе апазіцыйныя партыі былі ліквідаваныя.

Чытайце таксама:

Бухвостаў, Вазняк і Калякін паспрабуюць стварыць новую партыю на базе марксізму

«Калі палітыка пытаюць, агент ты ці не агент, я не ведаю, што ён мусіць адказваць». Сяргей Вазняк патлумачыў, для чаго ім з Калякіным партыя

«Камуніст, які выступае за буржуазную рэвалюцыю». Пяць фактаў пра Сяргея Калякіна, які стварае «партыю марксісцкіх поглядаў»

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3