Сяргей Калякін

Сяргей Калякін

Партыю, ідэйнай асновай якой будзе марксізм, паспрабуюць стварыць замест ліквідаванай Вярхоўным судом Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» (да 2009 года — Партыя камуністаў Беларусі).

«Як казаў вялікі Гегель, гісторыя мае ўласцівасць паўтарацца. ПКБ/»Справядлівы свет» мы стваралі пасля забароны ў жніўні 1991 года дзейнасці ўсіх камуністычных арганізацый у Беларусі. Новую марксісцкую партыю будзем ствараць пасля чарговай ліквідацыі. Канстытуцыя Беларусі і Закон «Аб палітычных партыях» дазваляюць нам у рамках арганізацыйнага камітэта займацца працай па прыцягненні людзей у ствараную партыю, фарміраванні яе арганізацыйных структур на месцах. Будзем гэта рабіць столькі, колькі спатрэбіцца», — напісаў у фэйсбуку адзін з кіраўнікоў «Справядлівага свету» Сяргей Вазняк.

На паседжанні былі абраныя тры сустаршыні: сам Вазняк, Сяргей Калякін (шматгадовы кіраўнік ПКБ/»Справядлівага свету») і Аляксандр Бухвостаў (дзеяч незалежнага прафсаюзнага руху). 

***

«У Беларусі не засталося палітычных партый, якія маюць адрозны ад улады погляд на становішча спраў у краіне і прапануюць грамадству альтэрнатыўныя варыянты палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы.

… Мы заклікаем грамадзян левых дэмакратычных поглядаў далучацца да нашай працы. Беларусь мае патрэбу ў масавай левай палітычнай партыі, якая базуецца на каштоўнасцях свабоды, роўнасці, сацыяльнай справядлівасці, салідарнасці і народаўладдзя.

… Новая партыя будзе імкнуцца забяспечыць сумеснае валоданне працоўнымі сродкамі вытворчасці, іх рэальны ўдзел у справядлівым размеркаванні вынікаў працы», — гаворыцца ў заяве аргкамітэта партыі.

На пачатку 2023 года ў Беларусі было 15 партый, пасля перарэгістрацыі і стварэння праўладнай партыі «Белая Русь» у краіне зарэгістраваныя чатыры партыі: «Белая Русь» (старшыня Алег Раманаў), Ліберальна-дэмакратычная партыя (Алег Гайдукевіч), Камуністычная партыя Беларусі (Аляксей Сокал), Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (Аляксандр Хіжняк). Усе апазіцыйныя партыі былі ліквідаваныя.

Чытайце таксама:

«Павінны стаяць побач з Лукашэнкам». Гайдукевіч выказаўся пра ролю кішэнных партый

У БДУ прайшло масавае ўступленне ў «Белую Русь» на чале з рэктарам

Лукашэнка патлумачыў, чаму зачысціў партыі і навошта патрэбныя тыя, што засталіся

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?