«Цяпер гэта дакладна. Кватэру ўзламалі, правялі ператрус і апячаталі. Праходзім па «справе Каардынацыйнай Рады», — напісала Роза Турарбекава ў фэйсбуку.

Па «справе Каардынацыйнай рады» сілавікі правялі каля 200 ператрусаў па ўсёй краіне — у нібыта датычных да КР арыштоўвалі маёмасць, а іх саміх вінавацяць па шасці артыкулах Крымінальнага кодэксу. 

Падазраванымі па справе праходзяць, паводле СК, больш за 100 чалавек. 

Як пішуць праваабаронцы, пастановы на ператрусы па «справе Каардынацыйнай рады» падпісаў намеснік генпракурора Сяргей Хмарук, зрабіў ён гэта 20 лістапада — за 8 дзён да пачатку ператрусаў.

Чытайце таксама:

Пракоп'еў з нагоды чарады ператрусаў: Істэрычная рэакцыя злачынцаў у пагонах

Падазраванымі па справе Каардынацыйнай рады праходзяць больш за 100 чалавек — СК

Прыйшлі да Латушкі, Чалага. Масавыя ператрусы ў людзей, звязаных з Каардынацыйнай радай апазіцыі

Каардынацыйная рада рашае, як правесці свае выбары. Ёсць сем канцэпцый

Клас
10
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
33